Дарагія святары, манаскія сёстры, вернікі Гродзенскай дыяцэзіі! 27 красавіка 2014 г. у Рыме адбудзецца урачыстасць Кананізацыі благаслаўленага Яна Паўла ІІ, Папы. У сувязі з гэтым аддаю расспараджэнне, каб ў нашай дыяцэзіі перад урачыстасцю кананізацыі адбывалася малітва Навэнны праз заступніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла II.
Навэнна будзе складацца з Малітвы аб заступніцтве благаслаўлёнага Яна Паўла II, кароткіх слоў Папы, і малітвы ў заключэнне.
Працягласць правядзення Навэнны - 9 нядзель (23 лютага, 2 сакавіка, 9 сакавіка, 16 сакавіка, 23 сакавіка, 30 сакавіка, 6 красавіка, 13 красавіка, 20 красавіка), якія будуць папярэднічаць падзеі Кананізацыі.
Навэнну варта праводзіць падчас цэнтральнай парафіяльнай Святой Імшы перад благаслаўленнем і разасланнем вернікаў. Я заклікаю ўсіх актыўна ўключыцца ў малітву Навэнны.
Няхай праз заступніцтва благаслаўлёнага Яна Паўла II, Пан Бог адорыць неабходнымі ласкамі нашу дыяцэзю і ўзмоцніць імкненне жыцця ў Божай ласцы і святасці.
Ад усяго сэрца ўсім благаслаўляю
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі Біскуп