Камунікат да вернікаў Гродзенскай Дыяцэзіі аб Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод святароў у г. Ліда
24 – 28 лютага 2014 года ў Беларусі адбудзецца VIII Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. У гэтым Чэмпіянаце будуць удзельнічаць 13 каманд з розных краін Еўропы. Гонарам для нас з'яўляецца тое, што гэта мерапрыемства адбудзецца на тэрыторыі нашай Гродзенскай дыяцэзіі, у горадзе Ліда. Будзе яно адбывацца пад непасрэдным патранатам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі і пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, а таксама Лідскага раённага выканаўчага камітэту.
Рэлігія і спорт разам дапамагаюць будаваць здаровы вобраз жыцця грамадства. Гэтае еўрапейскае мерапрыемства будзе мець ў сабе пазітыўныя якасці, якія развіваюцца праз пасрэдніцтва спорту і веры. Дзякуючы спорту ўмацоўваецца еднасць Касцёла і святароў еўрапейскіх краін. Гэтае мерапрыемства будзе таксама добрай магчымасцю, каб праз спорт заахвоціць іншых да сумленнасці, адказнасці і ўзаемнай павагі.
Прашу Вас аб малітве, каб гэтае мерапрыемства мела добрыя плёны. Запрашаю прыняць ўдзел ў Св. Імшы: 24 лютага на пачатак а 18.30 гадз. і 28 лютага на заканчэнне а 9.00 гадз. ў Фарным касцёле г. Ліда. Заахвочваю Вас падтрымаць святароў падчас спаборніцтваў, якія будуць адбывацца 25 і 27 лютага ў Спoрткомплексе «Алімпія» і Лядовым палацы г. Ліды.
Усіх арганізатараў і ўдзельнікаў гэтага спартыўнага мерапрыемства з сэрца благаслаўляю
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі Біскуп
Прашу Шаноўных святароў прачытаць гэтую адозву вернікам Гродзенскай дыяцэзіі 16 і 23 лютага падчас душпастырскіх аб'яў.