Skip to main content
sapka

Паведамленне курыі для святароў Гродзенскай дыяцэзіі сталай фармацыі

Камунікат да ксяндзоў сталай фармацыі святароў Гродзенскай дыяцэзіі

Шаноўныя Святары,

Дыяцэзіяльная курыя перасылае праграму фармацыйных сустрэчаў для ксяндзоў ад 1 да 10 гадоў святарства. Сустрэча згодна з пажаданнем братоў святароў была падзелена на часткі - першая сустрэча для святароў ад 1 да 5 гадоў святарства (14 – 15. 01. 2014 г.) і другая сустрэча для святароў ад 6 да 10 гадоў святарства (15 – 16 01. 2014 г.). Сустрэчы адбудуцца ў м. Сапоцкін у рэкалекцыйным доме "Caritas".

Удзел у сустрэчы ксяндзоў ад 1 да 10 гадоў святарства з’яўляецца абавязковым. Вызваленне ад удзелу ў сустрэчах належыць ксяндзам і манаскім айцам, якія перажываюць перманентную фармацыю ў сваіх супольнасцях. У сувязі з гэтым вельмі просім перадаць у курыю пасведчанне аб гэтай фармацыі ў сваёй манаскай супольнасці.

З належнай пашанай і Хрыстовым прывітаннем

кс. Антоні Грэмза

віцэканцлер курыі

Рэдагавана: 14 Лютага 2017