Камунікат аб малітве за дабрачынцаў у II Нядзелю Адвэнту ў касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі
да Святароў і Вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі
Традыцыйна ў II Нядзелю Адвэнту заахвочваю Вас да малітвы ў інтэнцыі дабрачынцаў нашага Касцёла. Многія людзі добрай волі моляцца і складаюць матэрыяльныя ахвяры на патрэбы развіцця нашага Касцёла, а асабліва дапамагаюць касцёльным супольнасцям, якія знаходзяцца ў нейкай патрэбе.
Выказваючы сваю ўдзячнасць нашым дабрадзеям, давайце шчыра памолімся 8 снежня бягучага года падчас кожнай св. Імшы, каб Пан Бог шчодра ўзнагародзіў іх дар сэрцаў і благаславіў іх.
З пастырскім благаслаўленнем
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі