Да Катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі (свецкіх асоб і манаскіх сёстраў)
КАМУНІКАТ АБ ТЭРМІНЕ АДВЭНТАВАГА ДНЯ ЗАСЯРОДЖАННЯ
Дадзеным Камунікатам паведамляю Катэхетам нашай дыяцэзіі, што Адвэнтавы дзень засяроджання для ўсіх, хто займаецца катэхізацыяй у Гродзенскай дыяцэзіі, адбудзецца 16 снежня ў панядзелак у Гродне.
Сустрэча распачнецца ў 10.00 у зале Аддзела каталіцкага навучання і выхавання пры Гродзенскай курыі. Прысутнасць усіх абавязковая.
Сардэчна запрашаю ўсіх Катэхетаў нашай дыяцэзіі да ўдзелу ў гэтай сустрэчы і з усяго сэрца благаслаўляю
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі