У адпаведнасці з рашэннем Каталіцкіх біскупаў Беларусі з 22 лістапада 2013 года пастанаўляю, каб у І нядзелю Адвэнту, 1 снежня 2013 г. у касцёлах гродзенскай дыяцэзіі адна таца ў нядзелю, была сабрана для патрэб ахвяр тайфуну на Філіпінах. У сувязі з гэтым неабходна заахвочваць вернікаў да шчодрасці, а сабраныя ахвяры як мага хутчэй павінны быць накіраваны ў біскупскую курыю.
Удзячны за вашую ахвярнасць усім з усяго сэрца благаслаўляю
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі біскуп