З нагоды заканчэння Года веры Яго Эксцэленцыя ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый гродзенскай дыяцэзіі кіруе да ўсіх вернікаў сваё слова і распараджэнне, заахвочваючы да пряняцця ўдзелу ва ўрачыстасцях.
Камунікат у справе ўрачыстага закрыцця году Веры ў Гродзенскай Дыяцэзіі!
Шаноўныя Браты ў святарстве! Манаскія сёстры!
Улюбёныя вернікі! Браты і Сёстры ў Хрысце Пану!
Пан Бог пры пасярэдніцтве сваіх пастыраў у асобах Папаў Бэнэдыкта XVI і Францішка даў нам магчымасць перажываць час Году веры, як асаблівага “Часу Сваёй Ласкі”. У Апостальскім Пасланні Папы Бэнэдыкта XVI “Брамы веры”, мы сумесна прынялі заклік да адкрывання на нова скарбніцы нашай веры. Святы айцец Францішак заклікаў нас праз навучанне энцыклікі “Святло веры” да жыцця згоднага з верай. У нашай дыяцэзіі і парафіях мы перажывалі розныя выдарэнні адносячы іх да году веры.
У нядзелю 24 лістапада ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету запрашаю Вас урачыста падзякаваць за Год веры. Няхай закрыццю Году веры будзе папярэднічаць ў суботу 23 лістапада сумесная Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. У нядзелю 24 лістапада падчас кожнай святой Імшы с запаленымі свечкамі урачыста вызнайце Сімвал Веры перад святаром і падзякуйце Пану Езусу Валадару Сусвету за Год веры, як за “Час Ласкі ад Пана”. Прашу Вас аб малітве за ўсю нашу дыяцэзію.
На далейшае павелічэнне жыцця веры з усяго сэрца благаслаўляю
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі Біскуп
Прашу шаноўных Пробашчаў і Адміністратараў аб прачытанні вышэйзгаданага камуніката ў нядзелю 17.11.2013 г. у рамках парафіяльных аб’яў падчас кожнай св. Імшы.
Належыць таксама заахвоціць вернікаў, каб 24.11.2013 г. на св. Імшу прынеслі свечкі.
Да шаноўных Святароў Гродзенскай Дыяцэзіі
Распараджэнне, якое датычыцца ўрачыстага закрыцця Году веры ў Гродзенскай Дыяцэзіі
У надзелю 24.11.2013 г. ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету ва ўсіх касцёлах і капліцах нашай дыяцэзіі належыцца ўрачыста падзякаваць за Год веры, як за “Час ласкі ад Пана”. У сувязі з гэтым у рамках падзякі за Год Веры падчас кожнай св. Імшы 17.11.2013 г. у касцёлах дыяцэзіі трэба прачытаць наш Камунікат аб урачыстым закрыцці Году веры.
23 лістапада вечарам пасля св. Імшы рэкамендуем, каб у кожнай парафіі былі праведзены Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і Малітоўнае чуванне.
24 лістапада ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету цэнтральная ўрачыстасць закрыцця Году веры адбудзецца падчас св. Імшы а 12.00 гадз. ў катэдральным касцёле пн. св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
У парафіяльных і рэктаральных касцёлах нашай дыяцэзіі ўрачыста належыцца падзякаваць за Год веры падчас св. Імшы з большым удзелам вернікаў. Неабходна заахвоціць вернікаў, каб у гэты дзень на кожную св. Імшу прынеслі свечкі. На пачатку св. Імшы і па прывітанню святар запаліць Пасхал, які няхай будзе прыгатаваны на бачным месцы пры алтары. Перад гэтым у кароткім каментарыі патрэбна ўзгадаць аб пачатку нашай веры, атрыманай падчас св. Хросту.
Па казанню, прысвечанаму тэматыцы ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету і далейшай неабходнасці развіцця веры, належыцца пры дапамозе міністрантаў запаліць свечкі вернікаў ад Пасхалу і затым, трымаючы свечкі, ўрачыста скласці вызнанне веры.
Па камунійнай малітве і парафіяльных аб’явах перад Найсвяцейшым Сакрамантам належыцца адмовіць малітву падзяку.
Падчас парафіяльных аб’яў можна заахвоціць вернікаў, каб пры запаленых свечках, прынесенных з касцёла, падзякавалі сумесна ў сваіх сем’ях за жыццё і святло веры (Таямніцы Ружанца, Венчык да Божай Міласэрнасці).
У тых касцёлах дзе ў вызначаных месцах былі выэкспанаваныя кнігі Ватыканскага Сабору і Катэхізму Каталіцкага Касцёла, яны забіраюцца адтуль прыватна па нядзельнай літургіі альбо ў наступны дзень.
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі Біскуп