Некаторыя каталіцкія парафіі атрымалі лісты з прапановай падпісаць калектыўны зварот вернікаў аб унясенні зменаў у закон «Аб ахове здароўя», між іншым, пра скарачэнні тэрмінаў для правядзення аборту.
Нагадваем, што Каталіцкі Касцёл выступае супраць абортаў незалежна ад абставінаў. Аборт – гэта забойства. У сувязі з гэтым звяртаемся да святароў і вернікаў з просьбай не збіраць подпісаў пад лістом, які заахвочвае да скарачэння тэрмінаў аборту. Дзіця з’яўляецца чалавекам ад хвіліны зачацця да моманту натуральнай смерці, і наш абавязак — бараніць яго жыццё.
Каталіцкія Біскупы Беларусі
6 лістапада 2013 г.