Яго Эксцэленцыя кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч скіраваў да святароў Гродзенскай дыяцэзіі паведамленне, у якім запрашае ўсіх святароў прыняць удзел у Агульнабеларусскай сустрэчы.
Камунікат гроденскага ардынарыя ў сувязі з II Міждыяцэзіяльнай Сустрэчай Святароў Беларусі
У адпаведнасці з рашэннем Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі аб удзеле 15.11.2013 г. усіх святароў і законных айцоў дыяцэзіі ў Агульнабеларусскай сустрэчы, запрашаю ўсіх Братоў Святароў нашай дыяцэзіі прыехаць 15.11.2013 г. у касцёл св. Сымона і Алены (Чырвоны) у Мінску і прыняць удзел у запланаванай сустрэчы. Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праходзіць у тым жа касцёле з 9 да 10-й гадзіны.
Міждыяцэзіяльная Сустрэча Святароў Беларусі арганізоўваецца другі раз. Першая адбылася 04.08.2009 г. у сувязі з Годам святара, а цяпер была запланавана ў сувязі з Годам веры.
Да дадзенага камуніката далучана праграма сустрэчы.
Усім Святарам на ўдзел у сустрэчы з усяго сэрца благаслаўляю
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі біскуп
Праграма II Міждыяцэзіяльнай Сустрэчы Святароў Беларусі. Мінск, касцёл пн. Св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), 15 лістапада 2013 г.
9.00-10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00-10.15 – малітва на працягу дня
10.15-11.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, духоўная канферэнцыя (магчымасць споведзі)
11.00-11.10 – зварот да святароў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага
11.10-11.30 – зварот да святароў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі
11.30-12.15 – даклад на тэму «Святар у службе Касцёлу і грамадству ў сучаснай рэчаіснасці» (Кс. Др Уладзімір Гуляй)
12.15-12.20 – «Анёл Панскі»
12.30-13.45 – абед
13.45-14.30 – братэрская сустрэча за кавай і гарбатай (дольны касцёл)
14.30-16.00 – круглыя сталы
16.00-16.50 – справаздача з працы круглых сталоў
17.00 – святая Імша на заканчэнне сустрэчы (узначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч, старшыня ККББ)
Тэмы круглых сталоў:
1. Пытанні літургікі – літургічнае права і рэчаіснасць.
Мадэратар групы : кс. Ян Кучынскі
2. Кананічнае права пра сакрамэнты. Касцёльны суд.
Мадэратар групы: кс. Павел Урбан
3. Супрацоўніцтва са свецкімі вернікамі ў душпастырстве.
Мадэратар групы: кс. Аляксандр Яшэўскі
4. Супрацоўніцтва і адзіная мэта. Супрацоўніцтва дыяцэзіяльных і законных супольнасцяў.
Мадэратар групы: кс. Юрый Касабуцкі
5. Мас-медыя – сучасны сродак евангелізацыі.
Мадэратар групы: кс. Віталій Міснікевіч
6. Дабрачыннасць.
Мадэратар групы: кс. Віктар Гайдукевіч
7. Харызма і экзарцызмы ў душпастырскім служэнні.
Мадэратар групы: а. Юзаф Макарчык
8. Сям’я ў душпастырстве Касцёла.
Мадэратар групы: а. Петр Фраштэнга
9. Салідарнасць паміж святарамі і іх адзінства з біскупам.
Мадэратар групы: кс. Мікалай Ціхановіч
10. Святарскае служэнне і грамадства.
Мадэратар групы: кс. Андрэй Рылка