Камунікат пра ўдзел святароў і вернікаў з Беларусі ў святых Імшах у санктуарыі Маці Божай Міласэрнасці ў Вільні перад галоўнай урачыстасцю Заступніцы Гродзенскай дыяцэзіі
Да паважаных Ксяндзоў Пробашчаў і Адміністратараў Гродзенскай дыяцэзіі.
Традыцыйна перад урачыстасцю апекі Маці Божай Міласэрнасці ў Вастрабрамскім санктуарыі ў Вільні ў Літве арганізуюцца малітоўныя дні падрыхтоўкі. Для вернікаў розных народаў і моў, як таксама для духоўных асоб і вернікаў з Беларусі, былі прызначаны спецыяльныя Дні супольнай малітвы.
Кс. прэлат Ян Касюкевіч, кусташ санктуарыя ў Вострай Браме, запрашае Вас, паважаныя Ксяндзы і Пілігрымы з Беларусі, прыняць удзел у св. Імшы на беларускай мове 11 лістапада ў 15.00 у капліцы цудатворнага абраза, а таксама 12 лістапада ў 15.00 у касцёле св. Тэрэзы пры Вастарабрамскім санктуарыі. Св. Імша для большай групы вернікаў з Беларусі адбудзецца 12 лістапада ў касцёле св. Тэрэзы.
Вельмі прашу паважаных Святароў паведаміць вернікам сваёй парафіі аб запрашэнні і, па меры магчымасці, разам з вернікамі адправіцца ў Вільню на Дні малітвы, якія падрыхтуюць нас да ўрачыстасці галоўнай Заступніцы нашай дыяцэзіі – Маці Божай Міласэрнасці. Прашу таксама паведаміць у дыяцэзіяльную курыю аб сваім удзеле і аб удзеле вернікаў з парафіі да 8 лістапада бягучага года.
На падрыхтоўку пілігрымаў і ўдзел ва ўрачыстасцях ад усяго сэрца бласлаўляю.
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі