У кастрычніку адбудзецца сустрэча святароў, якія нясуць сваю душпастарскую паслугу ў Гродзенскай дыяцэзіі.
Да вялебных святароў і дыяканаў Гродзенскай дыяцэзіі
Запрашаю ўсіх паважаных ксяндзоў, манасскіх айцоў і дыяканаў на Дзень Засяроджання, які адбудзецца 17 кастрычніка (чацвер) - ў дыяцэзіяльным санктуарыі Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях.
Наша святарская сустрэча распачнецца ў 10.00.
Закончыцца пасля супольнага пасілка і аб'яўлення актуальных камунікатаў.
Пра тэрміны наступных нашых сустрэч святары будуць праінфармаваны пазней.
Сардэчна запрашаю да ўдзелу ў супольнай духоўнай сустрэчы і ўдзяляю пастарскага бласлаўлення
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Гродна, 01.10.2013