Skip to main content
sapka

Запрашэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча для маладых святароў да ўдзелу ў супольных сустрэчах

Старонка 1 з 2

Яго Эксцэленцыя кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч заклікае маладых святароў прыняць актыўны ўдзел у фармацыйных сустрэчах, якія будуць адбывацца некалькі разоў у год. Ардынарый нагадвае, што пастаянная фармацыя вельмі карысная для падтрымкі на належным узроўні неабходных для плённай паслугі ведаў і, паводле Кодэкса Кананічнага Права, з'яўляецца абавязкам кожнага святара. 

Да Вялебных Святароў Гродзенскай Дыяцэзіі

ПАСТАНОВА

аб удзеле святароў да 10 гадоў святарства ў пастаяннай фармацыі прэзбітараў

У клопаце пра пастаянную тэалагічную фармацыю святароў Гродзенскай дыяцэзіі, пастанаўляю, каб Святары да 10 гадоў святарства (ад 2004 г. святарскіх пасвячэнняў), у акрэсленым Мадэратарам Фармацыі Маладых Святароў і дыяцэзіяльнай Курыяй часе, удзельнічалі ў запланаваных сустрэчах тэалагічна-фармацыйнага навучання.

Усе Святары да 10 гадоў святарства абавязкова павінны ўдзельнічаць у пастаяннай супольнай фармацыі, якая, беручы пад увагу каноны 279 і 521 ККП аб працягу навучання і атрыманню права спавядання разам з пацвярджэннем здольнасці займаць пасаду вікарыя і пробашча, павінна праводзіцца ў кожнай дыяцэзіі. Адказным Мадэратарам за пастаянную Фармацыю Святароў і падрыхтоўку Статута Пастаяннай Фармацыі ад нашага імя быў прызначаны Кс. д-р Мікалай Ціхановіч.

У навучанні і пастаяннай фармацыі будуць удзельнічаць святары з манаскіх супольнасцей, якія выконваюць парафіяльныя функцыі ў Гродзенскай дыяцэзіі, хіба толькі, калі на думку іх вышэйшых суперыёраў, навучанне, якое праводзіцца ў межах законнай фармацыі, у дастатковай меры іх замяняе. У асобных выпадках неабходна прадставіць Курыі адпаведнае пасведчанне, асабліва перад прыняццем пасады пробашча.

У сувязі з гэтым прысутнасць на сустрэчах святароў да 10 гадоў святарства будзе абавязковай. Сустрэчы будуць адбывацца 4 разы ў год. Аб тэрмінах сустрэч Святароў будзе своечасова паведамляць Мадэратар Фармацыі і дыяцэзіяльная Курыя.

Першая сустрэча адбудзецца 9-10 кастрычніка ў Рэкалекцыйным Доме ў Сапоцкіне. Праграма сустрэчы дададзена. Начлег у рэкалекцыйным доме абавязковы.

На выкананне вышэй прадстаўленай пастановы, Паважаных Святароў, ад усяго сэрца благаслаўляю

                                                                                              Аляксандр Кашкевіч

                                                                                               Біскуп Гродзенскі

tekst w języku polskim
Старонка
Рэдагавана: 14 Лютага 2017