Яго Эксцэленцыя кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыцэзіі запрашае вернікаў прыняць удзел у "ў цэнтральным выдарэнні веры для нашай дыяцэзіі 12-13 ліпеня ў Тракелях", дзе будзе выдатная магчымасць выпрошваць "каля трону Каралевы неабходныя ласкі для усіх Святароў, Асобаў кансэкраванага жыцця, а асабліва для нашых Сем’яў".
Падчас Году Веры адправімся ў радоснае і поўнае веры пілігрымаванне да Дыяцэзіяльнага Санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых Сем’яў. У гэтым годзе мы асаблівым чынам “запрошаныя да сапраўднага і новага навяртання ў Хрысце, Адзінага Збаўцы свету” (Porta Fidei, п. 6), а таксама запрошаныя “ісці праз Марыю за навучаючым Панам і заставацца з Ім аж да Галгофы” (Porta Fidei, п. 13).
Узгадваючы праграму Году Веры з Апостальскага Паслання Porta Fidei, запрашаю Вас – Святары, Законныя Сёстры, Дарагія Дыяцэзіяне – Дарослыя Асобы, Моладзь і Дзеці паўдзельнічаць ў цэнтральным выдарэнні веры для нашай дыяцэзіі 12-13 ліпеня ў Тракелях.
Гэта адзіная ўрачыстасць, калі збіраемся, як пілігрымы разам, каб выпрошваць, каля трону Каралевы неабходныя ласкі для усіх Святароў, Асобаў кансэкраванага жыцця, а асабліва для нашых Сем’яў.
Усіх пілігрымаў з розных куткоў нашай дыяцэзіі і удзельнікаў урачыстасці ў Тракелях з усяго сэрца бласлаўляю
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі Біскуп
Прашу Пробашчаў і Адміністратараў каб прачыталі камюніке падчас нядзельных аб’яваў 23.06.2013 г.