У гродзенскай дыяцэзіі згодна з пастановай гродзенскага ардынарыя ўводзіцца абавязковы экзамен перад прыняццем сакраманту канфірмацыі. Экзамен будуць прымаць спецыяльна прызначаныя для гэтага святары-візітатары. Мэтай увядзення экзамену з'яўляецца паглыбленне ў кандыдатаў свядомасці і важнасці сакраманта, які яны выразілі жаданне прыняць, праз больш глыбокае вывучэнне праўдаў хрысціянскай веры. Прапануем Вам поўны тэкст паведамлення:
Да шаноўных Пробашчаў і Адміністратараў гродзенскай дыяцэзі,
Распараджэнне аб увядзенні экзамену для кандыдатаў перад атрыманнем сакраманту Канфірмацыі.
Прашу шаноўных Ксяндзоў пробашчаў і Адміністратараў гродзенскай дыяцэзіі выканаць нормы Статута аб візітатарах гродзенскай дыяцэзіі, які датычыць экзамену кандыдатаў перад сакрамантам Канфірмацыі. Статут быў абвешчаны і прыняты згодна з дэкрэтам ад 08.03.2013 г.
Згодна са Статутам перад атрыманнем сакраманту Канфірмацыі візітатары, якія прызначаныя для кожнага дэканату, ад майго імя, правядуць экзамены і павядомяць пра іх вынікі перад сакрамантам Канфірмацыі, які адбудзецца ў парафіі, біскупскую курыю. Умовай атрымання сакраманту Канфірмацыі будзе экзамен у прысутнасці, які ад імя нашай улады павінен праверыць стан падрыхтоўкі і магчымасці кандыдатаў.
Прашу катэхетычных візітатараў, пробашчаў і адміністратараў выконваць распараджэнне, каб прыняцце сакраманту Канфірмацыі прынёс шчодры духоўны плён.
Ад усяго сэрца благаслаўляю,
Аляксандр Кашкевіч
Гродзенскі біскуп
Гродна 08.05.2013