Skip to main content
sapka

Дэкрэт аб устанаўленнні ў Гродзенскай дыяцэзіі касцёлаў з “Брамай Міласэрнасці” на час святкавання Надзвычайнага Святога Года, прысвечанага Божай Міласэрнасці

На падставе дазволу, які быў выдадзены Святым Айцом Францішкам для ўсіх дыяцэзіяльных біскупаў у булы аб святкаванні надвычайнага Юбілею Міласэрнасці пад назвай "Misericordiae vultus" з 11 красавіка 2015 года, пастанаўляю, каб у Гродзенскай дыяцэзіі дарам "Брамай Міласэрнасці" падчас Надзвычайнага Святога Года прысвечанаму Божай Міласэрнасці былі абдараваныя наступныя касцёлы:

катэдральны касцёл імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне

парафіяльны касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе

усе касцёлы, якія маюць зацверджаны статус дыяцэзіяльнага санктуарыя Гродзенскай дыяцэзіі (Санктуарый Каралевы нашых сем’яў у в. Тракелі і Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у в. Гудагай, санктуарый Пана Езуса Журботнага ў г. п. Рось).

Урачыстае адкрыццё “Брамы Міласэрнасці” належыцца зрабіць ў вышэй узгаданых касцёлах у адпаведнасці з пастановай папскага дакумента падчас галоўнай св. Імшы або падчас св. Імшы з удзелам найбольшай колькасці вернікаў у ІІІ Нядзелю Адвэнту - 13 снежня.

У адпаведнасці з гэтым дэкрэтам усе вернікі, якія будуць пілігрымаваць або знаходзяцца ў гэтых касцёлах на працягу Юбілейнага Года Міласэрнасці (08.12.2015-20.11.2016) будуць мець магчымасць атрымаць Ласку поўнага адпусту.

Ласку адпусту могуць дасягнуць усе вернікі праз праход галоўнымі дзверамі юбілейных касцёлаў, якія будуць нагадваць аб адкрытай для нас "Браме Міласэрнасці", а таксама выкананне звычайных умоў, якія неабходныя для атрымання Ласкі поўнага адпусту, кіруючыся загадамі Святога Айца Францішка (“прыступіць да сакраманту пакаяння і ўдзельнічаць ў св. Імшы падчас якой патрэба прыняць св. Камунію, празважаць над таямніцай Божай Міласэрнасці, адмовіць сімвал веры, малітву за Папу і ў намерах, якія ён носіць ў сэрцы для дабра Касцёла і ўсяго свету" ) пар. Vultus Misericordiae.

На перажыванне Надзвычайнага Дару Святога Году з усім Паўсюдным Касцёлам на чале са Святым Айцом Францішкам ад усяго сэрца благаслаўляю

Аляксандр Кашкевіч

Гродзенскі Біскуп

кс. Антоні Грэмза віцэ-канцлер курыі

 

Просім дзеканаў Гродзенскай дыяцэзіі данесці змест Дэкрэта да святароў свайго Дэканату і сумесна уладзіць ўрачыстае адкрыцце "Брам Міласэрнасці" ва ў згаданых у Дэкрэце касцёлах Гродзенскай дыяцэзіі (перад удэкаранаванымі дзвярамі - “Брамай Міласэрнасці” - каментарый, заклік да малітвы, Малітва на Год Міласэрнасці, урачысты уваход)

Рэдагавана: 13 Снежня 2015