Катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне;
Касцёл Маці Божай Анёльскай у Гродне;
Санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных у Барунах;
Касцёл Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы;
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве;
Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі;
Касцёл св. Юзафа Каласанса ў Лідзе (Індустрыяльны);
Касцёл св. Казіміра ў Ліпнішках;
Рэктаральны касцёл Перамянення Пана ў Навагрудку;
Касцёл св. апостала Андрэя ў Слоніме;
Касцёл св. Міхала Арханёла ў Смаргоні;
Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шчучыне;
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Шыдловічах;
Касцёл Божай Міласэрнасці ў Воранаве.
Адпуст у гэтых месцах атрымаюць вернікі, якія ва ўсе дні Года кансэкраванага жыцця публічна прамовяць Літургію гадзін або на працягу адпаведнага прамежку часу будуць практыкаваць пабожныя разважанні, якія павінны быць скончаны малітвай Панскай, Вызнаннем веры ў любой прынятай форме і пабожнымі заклікамі да Найсвяцейшай Панны Марыі.
Гэты дэкрэт дзейнічае на працягу ўсяго Года кансэкраванага жыцця.
Усіх асобаў кансэкраванага жыцця і вернікаў, якія карыстаюць з дару адпустаў, з сэрца благаслаўляю.
Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі
Кс. Антоні Грэмза
Віцэ-канцлер курыі
12 студзеня 2015 г.