Дэкрэт аб магчымасці атрымання ласкі поўнага адпусту ў Год веры ў Гродзенскай дыяцэзіі
У гэты час патрэбна імкнуцца часцей прыступаць да сакраманту святой Споведзі і для заслугі неба, у адпаведнасці з дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 14 верасня 2012 года, у Год веры карыстацца магчымасцю атрымліваць ласкі поўнага адпусту, або прабачэнне Міласэрдным Богам часовых караў за грахі ўжо дараваныя. Гэты адпуст можна ахвяраваць як за сябе, так і для душы памерлых вернікаў.
У Год веры (11.10.2012-24.11.2013) ёсць магчымасць атрымаць поўныя адпусты пры захаванні адпаведных умоваў (унутранае пастава поўнай адмовы ад усялякага граху, нават штодзённага; сакрамэнтальная споведзь, прыняцце Святой Камуніі і малітва ў інтэнцыях Святога Айца) у наступных акалічнасцях і месцах:
1. Слуханне, прынамсі, трох навукаў, якія будуць прамоўлены падчас святых місій, ці трох разважанняў аб дакументах II Ватыканскага Сабору або Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.
2. Пілігрымка да адной з папскіх базылік у Рыме, хрысціянскіх катакомбаў, катэдральнага касцёла ці вызначаныя ардынарыем іншых святых месцаў, злучаная з удзелам у святых набажэнствах або прынамсі спыненнем на некаторы час для пабожнага разважання, закончанага малітвамі «Ойча наш» і “Апостальскага Сімвала веры”, а таксама заклікамі ў гонар Маці Божай і святых апосталаў або апекуноў, у залежнасці ад абставінаў часу і месца.
У Гродзенскай дыяцэзіі святымі месцамі ў Год веры, за наведвання якіх можна атрымаць поўны адпуст, я вызначаю:
у Гродна: Катэдральны касцёл і Малая базыліка Святога Францыска Ксаверыя
па-за Гродна: Дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы нашых сям'яў у Тракелях
Санктуарый Пана Езуса Журботнага ў Росі
Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі
Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шчучыне
Санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных у Барунах
3. Удзел ва ўрачыстай Эўхарыстыі, адпраўленай у Год веры, або ва ўрачыстай цэлебрацыі Літургіі гадзін, дадаючы малітву “Апостальскага Сімвала веры” ва ўсіх парафіяльных касцёлах у наступныя дні:
Гадавіна асвячэння базылікі на Лятэране - 9 лістапада 2012
Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП - 8 снежня 2012
Свята навяртання святога Паўла - 25 студзеня 2013
Успамін Маці Божай з Люрда (Сусветны дзень хворых) - 11 лютага 2013
Урачыстасць Святога Юзафа - 19 сакавіка 2013
Урачыстасць Звеставання Панскага - 8 красавіка 2013
Свята Маці Божай Фацімскай - 13 мая 2013
Урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла - 29 чэрвеня
2013 Успамін святой Ганны - 26 ліпеня 2013
Свята Перамянення Панскага - 6 жніўня 2013
Свята Узвышэння Святога Крыжа - 14 верасня 2013
Успамін благаслаўлёнага Папа Ян Павел II - 22 кастрычніка
2013 Урачыстасць Маці Божай Міласэрнасці - 16 лістапада 2013
4. Наведванне ў любы дзень кожным вернікам хрысцільні або - калі яе няма - месца ўласнага хросту, а таксама аднаўленне абяцанняў хроста ў любой дазволенай форме.
5. Прыняцце ад дыяцэзіяльнага біскупа, на праве прывілея, Папскага Благаславення ў спалучэнні з магчымасцю атрымання поўнага адпусту з нагоды галоўнай цэлебрацыі Года веры ў дзень урачыстага заканчэння Года веры ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету 24 лістапада 2013 г.
Вернікі, якія не змогуць удзельнічаць ва ўрачыстых набажэнствах, што будуць адпраўлены ў вызначаныя дні і ў пэўных месцах (зняволеныя, хворыя і сталыя людзі, а таксама тыя, хто клапоціцца аб іх у шпіталях, хоспісах і іншых дамах апекі), могуць атрымаць поўны адпуст пад звычайнымі ўмовамі, яднаючыся думкамі і духоўна з прысутнымі на тых набажэнствах вернікамі, асабліва пры праглядзе ці праслухоўванні тэле- ці радыётрансляцый, якія ўзначальвае Святы Айцец ці дыяцэзіяльны біскуп, адмаўляючы ва ўласным доме ці там, дзе яны знаходзяцца (калі гэта магчыма, у манастырскай, шпітальнай ці іншай капліцы), «Ойча наш» і « Апостальскі Сімвал веры» ў любой дазволенай форме ці іншыя малітвы для атрымання адпусту Года веры, а таксама ахвяроўваючы Богу свае пакуты і жыццёвыя цяжкасці.
На праве дадзенага прывілея ў Год веры ўдзяляю адначасова ўсім святарам, якія будуць спавядаць у Год веры ў святынях, вызначаных у пункце 2, уладу адпушчэння грахоў ў межах сакрамэнта з цэнзуры latae sententiae, неаб'яўленых і незасакрэчаных Апостальскай Сталіцай (гл. кан. 508 § 1 Кодэкса Кананічнага права).
Усіх на перажыванне Года веры ад усяго сэрца благаслаўляю