Парафіі
Жытомля — Беззаганнага Сэрца НПМ
Пробашч
кс. Міхал ВасількевічСв. Імша
у нядзелі і святы ў 12.00, будні 18.00Адпуст
свята Беззаганнага Сэрца НМП-
Касцёл быў заснаваны тут па фундацыі ордэна камедулаў (камедулы мелі ў Віграх найбуйнейшы кляштар у Рэчы Паспалітай, а можа, і ў Еўропе), і гэта адзіны прыклад з’яўлення адной з самых містычных супольнасцей на нашай зямлі. Драўляны храм быў пабудаваны ў 1743 г., дзейнічаў як грэка-каталіцкая царква пад тытулам св. Яна Хрысціцеля. У 1839 г. святыня была перададзена праваслаўнай Царкве. Пераробкі ў рэтраспектыўна-рускім стылі значна змянілі знешні выгляд святыні: вежа-званіца была ўпрыгожана какошнікамі і завершана непрапарцыянальна маленькім васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Такая ж глаўка завяршала і дах паніжанай апсіды. Быў зменены таксама дэкор фасадаў.
Святыня была вернута католікам толькі ў 1924 г. і з таго часу дзейнічала як рыма-каталіцкі касцёл. Перад Другой сусветнай вайной жытомлеўская парафія была адносна невялікая – да 1000 вернікаў.У 1939 г. савецкія ўлады зачынілі касцёл, ізноў прыстасаваўшы яго пад праваслаўную Свята-Дабравешчанскую царкву. У гады Другой сусветнай вайны мясцовыя католікі спрабавалі вярнуць святыню, аднак акупацыйныя ўлады вырашылі спрэчку на карысць праваслаўных, якія сцвярджалі, што святыня пабудавана першапачаткова менавіта як царква.
У пачатку 90-х гг. ХХ ст. на мясцовых могілках на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі была пабудавана новая каталіцкая капліца. 7 мая 1997 г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новазбудаваную капліцу пад тытулам Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі. Тытул святыні па-лацінску напісаны над уваходам: “Cor Mariae Immaculata Esto Salus Nostra”. Вернікі пабудавалі капліцу на ўласныя сродкі з сілікатных блокаў. Інтэр’ер перакрыты каробчатай падшыўной дашчанай столлю, у драўляным алтары змешчаны тытульны абраз Беззаганнага Сэрца НПМ.Капліца ўжо патрабуе рамонту. У 2009 – 2011 гг. парафіяне з кс. пробашчам Пятром Марцінцом CMF змаглі зрабіць рамонт унутры святыні і вымасціць сцежкі вакол яе, а таксама зрабіць 12 новых драўляных лаў у капліцу. Плануецца перакрыць дах капліцы бляхай.
Гэта прамавугольная ў плане безапсідная святыня, прэсбітэрый якой фланкаваны дзвюма сакрыстыямі, аб’яднанымі паніжаным аб’ёмам па-за алтаром. Капліца накрыта двухсхільным шыферным дахам з вальмам над алтаром, завершаным маленькай сігнатуркай. Галоўны ўваход пазначаны невысокай чацверыковай шатровай вежай-званіцай.
NO 360 viev else