Парафіі
Цудзенішкі
Св. ап. Якуба
Пробашч
- кс. Юрый Ёдзік
Св Імша
- у нядзелі і святы ў 10.00; у звычайныя дні ў 10.00
Тэлефон
(8 01593) 3-25-24
Адрас
Адпуст
Касцёл пад тытулам св. апостала Якуба заснаваны ў пачатку XVII ст. У 1628 г. на сродкі пана Аляксандра Клоцкага было скончана аздабленне мураванай святыні. Гэта быў зальны храм у стылі рэнесанс з падоўжанай паўкруглай апсідай і адзінай сакрыстыяй пры ёй. Столь у зале плоская падшыўная, над прэзбітэрыем знаходзіцца цыліндрычнае скляпенне з конхай, упрыгожанае паліхромнымі размалёўкамі. У інтэр’еры 3 алтары: галоўны – св. Якуба, левы бакавы – св. Юзафа, правы – Маці Божай Вастрабрамскай. Да ХIХ ст. Цудзенішская парафія ўваходзіла ў склад Віленскага, потым – Ашмянскага дэканата. Пры касцёле дзейнічала парафіяльная школа, будынак якой быў знішчаны пажарам у 1798 г.
У 1866 г., на хвалі рэпрэсій пасля разгрому паўстання К. Каліноўскага, касцёл быў зачынены і перададзены ў праваслаўнае ведамства. Пры пераабсталяванні пад царкву да галоўнага фасада была дабудавана вежа-званіца ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У 1920-я гг. святыня зноў стала каталіцкай, у 1929 г. быў распрацаваны праект рэканструкцыі касцёла (праект знаходзіцца ў архіве парафіі), аднак да рэалізацыі справа не дайшла.
У той час у парафіі было каля 2500 вернікаў, капліц не было. У савецкі час пастаяннага ксяндза ў парафіі не было, але касцёл не разрабавалі. З 1980-х гг. сталыя набажэнствы аднавіліся.