Парафіі
Скідзель
Унебаўзяцця НПМ i св. Юзафа Рамесніка
Пробашч
кс. Цэзары МіхСв. Імша
у нядзелі і святы ў 8.00, 11.00; у звычайныя дні ў 18.00Адпуст
1 мая, 15 жніўняАдрас
г. Скідзель, завул. Св. Юзафа Рамесніка, 6, Гродзенскі р-нТэлефон
(8 0152) 97-50-53-
-
Горад Скідзель вядомы з пачатку XVI ст. як вялікакняжацкі (пазней каралеўскі) двор з воласцю ў Гродзенскім павеце ВКЛ. З 1796 г. да 1939 г. Скідзельская сядзіба належала знакамітаму роду Чацвярцінскіх. На тэрыторыі свайго сядзібнага комплексу, які знаходзіўся на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка, Чацвярцінскія і пабудавалі ў 1870 г. з чырвонай вонкавай цэглы невялікую святыню ў неагатычным стылі, якую мясцовыя жыхары называлі “княжацкі касцёл” і якая была асвечана пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і як капліца далучана да парафіі Кашубінцы.
Касцёл – прамавугольная ў плане святыня з пяціграннай апсідай і адзінай сакрыстыяй. Галоўны фасад фланкаваны дзвюма круглымі вежамі-званіцамі. Касцёл накрыты двухсхільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай. Залавы інтэр’ер перакрыты зоркавымі неагатычнымі скляпеннямі. У галоўным алтары ізноў змешчаны тытульны абраз Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, намаляваны ў 1991 г.У савецкі час старажытны касцёл быў зачынены, потым, як і шмат іншых нашых святынь, прайшоў шлях ад сховішча да руіны. Плябанія, аднапавярховы будынак з чырвонай вонкавай цэглы, была перабудавана пад жылы дом. У 1991 г. будынак святыні нарэшце вярнулі парафіянам, аб чым сведчыць мемарыяльная дошка пад хорамі. У 1993 г. у адбудаванай святыні ўрачыста прайшла першая святая Імша.Будаўніцтва новай святыні пачалося дзякуючы намаганням кс. Адама Рудніцкага ўжо ў новай, паўднёва-заходняй, частцы Скідзеля – касцёл добра бачны з шашы Гродна-Мінск. Вуглавы камень асвяціў сам Папа Ян Павел II 22 мая 1995 г. у Сочаве ў Польшчы. Фундамент будучага касцёла і звон былі асвечаны 1 мая 1997 г. гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам (у гэты ж дзень Эксцэленцыя адслужыў першую св. Імшу ў часовай капліцы). Са студзеня 1999 г. пробашчам парафіі стаў кс. Цэзары Міх, які працягнуў будаўніцтва. Першае набажэнства прайшло ў яшчэ недабудаванай святыні 1 мая 2000 г. А 1 мая 2004 г. кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч урачыста кансэкраваў касцёл пад тытулам св. Юзафа Рамесніка. Такім чынам, скідзельская парафія цяпер мае падвойны тытул Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Юзафа Рамесніка.
Новы касцёл мае ромбавідны план, перакрыты двухсхільным метала-чарапічным дахам, да алтарнай сцяны дабудаваны двухпавярховы аб’ём плябаніі. Галоўны ўваход у святыню пазначаны вежай-званіцай, утворанай дзвюма магутнымі пілонамі і завершанай фігурным неабарочным спічаком.Вялізная залавая прастора касцёла перакрыта плоскай падшыўной дашчанай столлю з невялікім нахіламі да вуглоў. На алтарнай сцяне змешчана велічнае разьбянае Укрыжаванне. Вельмі цікава выканана з латуні дэкараванне табернакулюма і алтара вінаграднымі гронкамі. Над уваходам навісае балкон арганных хораў.У 1999 – 2001 гг. пробашчу ў парафіі дапамагалі сёстры назарэтанкі, у 2002 – 2004 гг. – безхабітовыя сёстры сарцанкі.
NO 360 viev else