Парафіі
Рось
Найсвяцейшай Тройцы
Пробашч
кс. магістр Чэслаў ПаўлюкевічСв. Імша
ў нядзелю і святы ў 10.00, 13.00; у звычайныя дні ў 9.00 (аўт, чц), 18.00 (пн, ср, пт, сб)Адпуст
урачыстасць Найсвяцейшай ТройцыАдрас
г.п. Рось, вул. К. Маркса, 7, Ваўкавыскі р-нТэлефон
(8 01512) 3-22-61-
-
Парафія ў Росі была зафундавана ў 1611 годзе канцлерам Геранімам Хадкевічам. Яго намаганнямі быў пабудаваны першы драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Новы драўляны касцёл на тым самым месцы быў пабудаваны ў 1682 годзе па фундацыі тагачаснага ўладальніка Росі Марцыяна Агінскага і асвечаны пад новым тытулам – Найсвяцейшай Тройцы.
Пры росскай парафіі функцыянавалі школа і шпіталь. З 1740-х гг. дзейнічала шкаплернае брацтва (апошні запіс аб ім датуецца 1807 годам). У 1847 годзе ўзгадваецца толькі брацтва Найсвяцейшай Тройцы. Мураваны касцёл у Росі пачалі будаваць напрыканцы 1770 года па фундацыі новага ўладальніка мястэчка графа Яўхіма Патоцкага. Але будаўніцтва зацягнулася – у 1796 годзе святыня была вымуравана толькі да вокнаў. Новы этап будаўніцтва намаганнямі кс. Сымона Іваноўскага распачаў у 1802 годзе сын Яўхіма Фелікс Патоцкі. Нарэшце ў 1807 годзе будаўніцтва скончылася. Святыня была асвечана кс. Францішкам Цыбульскім 12 ліпеня 1808 года, у 1807 годзе – кансэкравана.
Касцёл у Росі вядомы дзякуючы цудатворнай фігуры Езуса Журботнага. Яе цудоўная сіла ўпершыню была заўважана ў 1618 годзе, калі сляпая жанчына падчас раратняй св. Імшы падумала, што фігура Езуса – гэта спаведнік, таму вызнала перад ім грахі і, па яе словах, атрымала прабачэнне. Падчас св. Камуніі на пытанне святара ў каго яна паспавядалася жанчына адказала: "Той святар, які сядзіць у спавядальні, слухаў споведзь, і, калі адпусціў мне грахі, я пачала бачыць". Тое, што адбылося, пацвердзілі ўсе людзі, прысутныя на літургіі. З таго часу цуды пачалі адбывацца сярод мясцовых вернікаў і наваколля.
У парафіяльным архіве да сённяшняга дня захоўваецца “Кніга ласкаў і цудаў Пана Збаўцы нашага Езуса Хрыста Журботнага ў рымска-каталіцкай парафіі ў Росі”. У ёй запісаны сведчанні многіх асоб, якія ў сваім жыцці адчулі звышнатуральны Божы ўплыў у гэтым месцы. Аб атрыманых ласках сведчаць воты, змешчаныя каля фігуры Езуса ў галоўным алтары.
З 2004 года ў росскай парафіі ў летні перыяд арганізоўваюцца рэкалекцыі. У кожную другую суботу месяца адбываюцца традыцыйныя набажэнствы да Езуса Журботнага.
NO 360 viev else