Парафіі
Путрышкі — Св. Казіміра
Пробашч
кс. Віктар ВелівісСв. Імша
у нядзелі і святы ў 12.30; у звычайныя дні ў 9.00 або 20.00 (летам)/18.00 (зімой)Адпуст
4 сакавікаТэлефон
(8-0152) 78-00-59-
-
Вернікі з вёскі Путрышкі адносіліся да пабернардынскай парафіі г. Гродна. З восені 1997 г. сюды прыязджаў пробашч з Гожы кс. Антоні Саміла, які распачаў будаўніцтва касцёла. Да гэтага часу парафіяне збіраліся на супольную св. Імшу ў мясцовым клубе. Самастойная парафія пад тытулам св. Казіміра была заснавана 21 жніўня 2000 г., і з 2001 г. пачалося будаўніцтва новага драўлянага касцёла з рысамі неаготыкі. У 2002 г. удалося закласці фундамент і частку драўляных апор святыні. У выніку трагічных падзей адыходзіць да Пана кс. Антоні Саміла, і апекавацца касцёлам пачынае кс. Віктар Велівіс, які да гэтага часу з’яўляецца яго пробашчам. Вясной 2003 г. былі пабудаваны сцены і вежа святыні. З гэтага часу парафіяне збіраюцца на супольную малітву ўжо ва ўласным касцёле. Восенню 2004 г. распачалося будаўніцтва парафіяльнага дома.Святыня пабудавана на ўзвышшы на ўсходняй ускраіне вёскі, пры выездзе на Аульс. Арыентавана алтаром на паўднёвы ўсход. Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з такой самай алтарнай часткай з падрэзанымі вугламі, фланкаванай дзвюма невялікімі паніжанымі сакрыстыямі і трансептам. Галоўны ўваход пазначаны двух’яруснай (васьмярык на двухузроўневым чацверыку) шатровай вежай-званіцай. Касцёл перакрыты двухсхільным бляшаным дахам з вальмамі над алтаром. Сяродкрыжжа завершана невялікай сігнатуркай. Інтэр’ер святыні падзелены дзвюма парамі слупоў на тры навы і перакрыты падшыўнымі дашчанымі столямі: цэнтральная нава – паўцыліндрычнай, бакавыя навы і крылы трансепта – плоскімі. На алтарнай сцяне змешчаны тытульны абраз св. Казіміра.Над уваходам навісае балкон арганных хораў. Ваконныя праёмы касцёла аздоблены вітражамі: у прэсбітэрыі – св. Пётр (злева), Святы Дух (у цэнтры) і св. Павел (справа) – на ахвяраванні сям’і Эйсмант; у тарцах трансепта – Хрост Пана і Цуд у Кане Галілейскай; на левай сцяне – свв. Евангелісты Лука і Мацвей, на правай – свв. Ян і Марк; над нартэксам – св. Казімір (злева), Маці Божая Ружанцовая (у цэнтры) і св. Максімільян Кольбэ (справа).У 2006 г. касцёльны ўчастак быў абнесены агароджай на цагляных слупах.
NO 360 viev else