Парафіі
Правыя Масты
Св. Яна Хрысціцеля
Пробашч
- кс. Юрый Ігнатовіч
Св Імша
- у нядзелю і святы ў 11.00; у звычайныя дні ў 18.00
Тэлефон
(8 01515) 3-08-58
Адрас
Адпуст
Касцёл быў заснаваны каралевай Бонай Сфорцай у 1539 г. У сярэдзіне XVI ст. пры ім была адчынена парафіяльная школа. Драўляны касцёл, адноўлены на ахвяраванні караля Рэчы Паспалітай Аўгуста III, у 1710 г. (або ў 1740 г.) быў рэканструяваны дзякуючы намаганням кс. Антонія Валіцкага, тагачаснага пробашча парафіі. Апошняя рэстаўрацыя старажытнага драўлянага касцёла адбылася ў 1923 г. У ХIХ ст. у якасці філіяльнага касцёла да Мастоўскай парафіі належаў касцёл у Мікелеўшчыне. Тады агульная колькасць парафіян складала больш за 2600 чалавек. У 1906 г. тут працавалі нехабітаваныя манаскія сёстры з супольнасці Сясцёр Служак Беззаганнага Зачацця НПМ. Яны праводзілі катэхізацыю, апекаваліся касцёлам, дапамагалі хворым. Перад Другой сусветнай вайной колькасць парафіян складала прыкладна 2400 чалавек.