Парафіі
Плябанаўцы
МБ Міласэрнасці
Да ХХІст., нягледзячы на «каталіцкую» назву вёскі, звестак аб існаванні тут рыма-каталіцкіх святыняў у архіўных крыніцах пакуль не знойдзена. Толькі ў цэнтры захаваўся прыдарожны крыж-помнік мяжы ХІХ-ХХстст., якіх шмат стаіць у гэтай частцы Гродзеншчыны - напрыклад, падобны помнік стаіць і ў суседняй в. Жорнаўка. У в. Малая Жорнаўка захаваўся крыж-ахоўнік з надпісам «Ад хваробы, голада, агню і вайны барані нас Пане».
Але з 2000г. мясцовыя каталікі пад кіраўніцтвам ксяндза з Індуры пачалі збірацца ў мясцовым клубе ў цэнтры вёскі. У 2005г. вяскоўцы вырашылі перабудаваць будынак клуба (як высвятлілася, нікому больш не патрэбны) пад капліцу і 10 верасня 2006г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новую святыню пад тытулам Маці Божай Вострабрамскай (Міласэрнасці) і далучыў яе да Інурскай парафіі.
Капліца ўяўляе сабою прамавугольную ў планебезапсідную святыню пад 2-схільным шыферным дахам, над галоўным фасадам-крухтай узвышаецца невялікая 2-ярусная чацверыковая шатровая сігнатурка. Інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной столлю, на алтарнай сцяне змешчаны тытульны абраз Маці Божай Вострабрамскай у атачэнні абразоў Езуса Міласэрнага і Перамянення Пана. Участак капліцы абнесены бетоннай агароджай.