Skip to main content
sapka

Парафіі

Першамайскі - Нецеч
Св. Казіміра

Пробашч

  • кс. Міхал Стэцкевіч

Св Імша

  • у нядзелю і святы ў 9.00, 13.00; у звычайныя дні ў 10.00

Тэлефон

(8 01561) 9-84-95

Адрас

Адпуст

4 сакавіка

Паселішча Першамайскі паўстала каля вёскі Няцеч зусім нядаўна – у 1959 годзе як рабочы пасёлак пры торфапрадпрыемстве. Мясцовая парафія заснавана 20 верасня 2001 года, а касцёл пачаў будавацца ў красавіку 2002 года. Праз два гады 4 сакавіка ён быў асвечаны пад тытулам св. Казіміра. Праект святыні быў распрацаваны ў арцыбіскупскім праектна-будаўнічым бюро ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія), а рэалізаваны намаганнямі парафіян з дапамогай нямецкага каталіцкага фонду “Рэнавабіс”.

Касцёл – гэта аднавежавы цагляны і атынкаваны храм, пабудаваны ў сучаснай трактоўцы неаготыкі. Святыня прамавугольная ў плане, безапсідная, прэсбітэрый фланкаваны дзвюма фігурнымі ў плане сакрыстыямі, злучанымі па-за алтаром праз катэхетычны клас. Аб’ём перакрыты адзіным двухсхільным металачарапічным дахам з вальмам над алтарнай часткай. Галоўны ўваход пазначаны чацверыковай вежай-званіцай пад двухсхільным дахам. Залавы інтэр’ер перакрыты плоскай столлю, на алтарнай сцяне над табернаклем змешчаны тытульны абраз св. Казіміра ў атачэнні абразоў Найсвяцейшага Сэрца Марыі Панны (злева) і Божай Міласэрнасці (справа).

Nice to meet you