Парафіі
Мінойты
Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса i св. Андрэя Баболі
Пробашч
- кс. Андрэй Радзевіч
Св Імша
- у нядзелю 11.00, святы ў 13.00 14.00; у звычайныя дні ў 13.00 (чц, пт), 10.00 (сб)
Тэлефон
(8 0154) 61-64-84
Адрас
Адпуст
У 1920-я гады тут арганізавалася каталіцкая супольнасць, намаганнямі і на сродкі якой на ўсходняй ускраіне вёскі з 1927 года пачалося будаўніцтва касцёла, які спачатку атрымаў статус філіяльнага ад лідскай парафіі. Святыня пабудавана з дрэва без асаблівых стылёвых архітэктурных рыс. У 1929 годзе тут ужо была заснавана самастойная парафія. Касцёл быў асвечаны 28 ліпеня 1929 года пад падвойным тытулам – Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Андрэя Баболі.
Касцёл уяўляе сабой трохнававую аднавежавую святыню, накрытую двухсхільным металачарапічным дахам, над алтаром – шатровая сігнатурка. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая шатровая вежа-званіца. Уваход пазначаны прытворам.
Кожная з наваў перакрыта цыліндрычным падшыўным дашчатым скляпеннем. У касцёле тры алтары: галоўны і левы бакавы – тытульныя, прысвечаныя адпаведна Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса і св. Андрэю Баболі, трэці алтар – Святой Сям’і – змешчаны ў каменнай (газасілікатныя блокі пад тынкам) капліцы, прыбудаванай у 1990-х гадах падчас капітальнага рамонту святыні. Касцёл дзейнічаў і пры савецкай уладзе, хоць часам без сталага пробашча, дзейнічае і сёння. Асобна ад святыні ў 1990-х гадах была пастаўлена каркасная металічная вежа-званіца.