Парафіі
Малая Бераставіца
Св. Антонія Падуанскага
Пробашч
кс. Андрэй КазлоўскіСв. Імша
у нядзелі i святы ў 12.00; у звычайныя дні ў 18.00Адпуст
13 чэрвеняАдрас
Малая Бераставіца, вул.Леніна, 33, Гродзенскі р-нТэлефон
(8 01511) 71-9-37-
-
У XVIII – XIX стст. паселішча Малая Бераставіца было маёмасцю Юндзілаў, потым Солтанаў. Касцёл тут быў заснаваны прыватнай фундацыяй у 1550 г. У 1752 г., паводле дадзеных, тут дзейнічаў драўляны касцёл пад тытулам св. Антонія Падуанскага, які ўнутры ўпрыгожвалі 4 алтары. У 1784 г. у Малой Бераставіцы была пабудавана капліца.Касцёл з атынкаванай цэглы ў стылі класіцызму быў закладзены 30 верасня 1851 г. (аб чым сведчыць закладны камень у алтарнай сцяне) на высокім узгорку ў цэнтры вёскі. Фундатарам святыні быў уладальнік маёнтка – А. Ваўкавыскі (верагодны аўтар праекта – гродзенскі каморнік Малевіч). Да 1863 г. будаўніцтва святыні было завершана, але каталіцкія набажэнствы адпраўляліся тут зусім нядоўга. 20 мая 1863 г. у вёску ўвайшлі паўстанцы. За прыняцце паўстанцаў царскія ўлады зачынілі касцёл. У 1868 г. касцёл быў перароблены ў праваслаўную царкву. Падчас перабудовы дэкор фасадаў, завяршэнне вежы-званіцы і інтэр’ер былі зменены ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У мясцовых католікаў засталася толькі капліца, якая была далучана да Крынкаўскай парафіі (цяпер тэр. Польшчы).У 1919 г. святыня ізноў стала каталіцкай. 14 мая 1928 г. касцёл быў урачыста кансэкраваны віленскім арцыбіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім. У 1939 г. парафія налічвала больш за 1600 вернікаў. Капліца ў гэты час ужо не згадваецца.З усталяваннем савецкай улады ў будынку касцёла функцыянавала зберкаса і сельсавет. У 1946 г. тагачасны пробашч парафіі быў прымушаны ўладамі пакінуць парафію і выехаць у Польшчу.У 1953 г. пэўны мужчына, які жадаў "выслужыцца" перад мясцовымі камуністычнымі ўладамі, закінуў у касцёл "Кактэйль Молатава", тым самым падпаліўшы святыню. Вернікам прыйшлося ездзіць на набажэнствы ў суседнія парафіі, дзе працавалі ксяндзы: у Макараўцы, Індуру, Гродна.Пасля распаду СССР католікам вярнулі будынак святыні, пачалося яго аднаўленне. У 1991 г. касцёл быў рэкансэкраваны пад гістарычным тытулам св. Антонія Падуанскага. Святыня была адбудавана дзякуючы намаганням а. Казіміра Жыліса.Першая св. Імша ў парафіі Малая Бераставіца была адпраўлена айцом Казімірам пад адкрытым небам ва ўрачыстасць Усіх Святых у 1990 г. З гэтага моманту св. Імша адпраўлялася рэгулярна. Людзі з вялікай узрушанасцю ўспамінаюць, як яны ўдзельнічалі ў св. Імшы на свята Божага Нараджэння ў знішчаным да падаконнікаў касцёле і як прыгожа былі ўпрыгожаны снегам елачкі каля алтара. Тады ніхто не скардзіўся на холад, нават снег не перашкаджаў.У 1995 г. айцамі рэдэмптарыстамі перад касцёлам быў усталяваны высокі драўляны крыж у памяць святой Місіі ў парафіі. 12 чэрвеня 2004 г. адбылося святкаванне 10-годдзя паўторнага асвячэння касцёла. У 2005 г. парафіянам нарэшце вярнулі і будынак былой плябаніі. 13 чэрвеня 2008 г. у святыню былі ўрачыста ўведзены рэліквіі св. Антонія. Некаторыя крыніцы падаюць, што св. Антонія ўшаноўвалі ў гэтым касцёле па-асабліваму. Вернікі з суседніх парафій прыходзілі сюды на адпуст, а алтар з абразом св. Антонія быў зроблены так, што вернікі на каленях маглі абыходзіць яго навокал і праз заступніцтва гэтага святога выпрошваць у Бога патрэбныя ім ласкі. У 2015 г. у касцёл былі ўнесены рэліквіі бл. Цэліны Бажэнцкай, заснавальніцы супольнасці сясцёр змёртвыхпаўстанак.Касцёл св. Антонія ўяўляе сабой аднавежавы прамавугольны ў плане безапсідны храм пад двухсхільным бляшаным дахам. Галоўны фасад завяршае невялікая чацверыковая шатровая вежа-званіца.Залавы інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной дашчатай столлю. Алтарная частка вылучаецца дзвюмя ўнутранымі сакрыстыямі. Касцёл мае тры алтары. У галоўным алтары змешчаны тытульны абраз св. Антонія Падуанскага. Левы бакавы алтар змяшчае абраз Маці Божай Вастрабрамскай, правы – абраз св. Юзафа. Над уваходам размешчаны хоры.Касцёльная тэрыторыя абнесена бутавай агароджай. Ад дарогі да ўвахода ў святыню вядуць высокія лесвіцы.Пасля аднаўлення святыні ў 1991 г. у парафію прыязджалі розныя ксяндзы, між іншымі ўжо згаданы а. Казімір Жыліс, кс. Раман Цесляк, кс. Павел Беланос. Сёння там працуе кс. Андрэй Казлоўскі. Ён з’яўляецца першым пасляваенным пробашчам.
NO 360 viev else