Парафіі
Селіванаўцы
Перамянення Пана
Пробашч
а. доктар Казімір Энджэйчак OMIСв. Імша
у нядзелі і святы ў 8.30, 14.00; у звычайныя дні ў 8.30, 17.00 (зімой)/19.00 (летам)Адпуст
6 жніўняАдрас
в. Селіванаўцы, Гродзенскі р-нТэлефон
(8 0152) 91-84-64-
-
Філіяльны касцёл у Селіванаўцах існаваў ужо ў 1775 г. Цэнтр парафіі знаходзіўся ў Гожы. У 1795 г. была вылучана Селіванаўская парафія. Праз некалькі год драўляны касцёл у Селіванаўцах згарэў. Новая мураваная святыня была ўзведзена ў 1840 г., калі пробашчам парафіі быў кс. Адальбэрт Сабалеўскі. У правым алтары знаходзіцца эпітафія Ядвігі Тукала з Сабалеўскіх (1871 – 1908), фундатаркі касцёла, а таксама бюст памерлай з белага мармуру. Будаўніцтва святыні было закончана ў 1867 г.
Касцёл Перамянення Пана мае класічную архітэктуру, мураваны, з бутавага каменя, дэкараваны атынкованай цэглай, прамавугольны, з арачнымі аконнымі праёмамі ў бакавых сценах. Два вертыкальныя акенцы ў мансардзе, пад імі нішы без скульптур, якія аздабляюць парадны фасад, аналагічна як два львы - пры ўваходзе. Двухсхільны дах над вальмавым прэзбітэрыем. Васьмігранная вежа-званіца, драўляная, з шатровым дахам. На дзядзінцы, па левым баку параднай сцяны знаходзіцца драўляная малюткая каплічка са статуяй святога. У глыбіні па правым баку на рагу мура – грот Беззаганнай. За апсідай - дэкаратыўная жалезная агароджа - праца каваля. У 1991 г. дзядзінец быў адноўлены, а месцамі забетанаваны.Пасярэдзіне касцёла плоская столь абапіраецца на 4 слупы, якія дзеляць малітоўную залу на тры нефы. У касцёле ў Селіванаўцах ёсць тры алтары: галоўны і два бакавыя. Драўляныя алтары ўпрыгожаны разьбою. У галоўным алтары размешчаны намаляваны ў 2010 г. абраз Перамянення Пана. Выканаў яго сп. Валерый Этэль з Гродна. У другім ярусе знаходзіцца абраз Чанстахоўскай Божай Маці. У правым бакавым алтары ёсць абраз св. Войцеха. Вышэй знаходзіцца абраз Святой Тройцы. У левым алтары ёсць абраз Божай Маці Апекі, вышэй – абраз св. Марыі Магдалены пад крыжам. У бакавых алтарах размешчаны фігуры з гіпсу: у правым алтары - св. Антонія Падуанскага, у левым – св. Францішка Асізскага. Тут жа ля бакавых алтароў стаяць статуі ў натуральную велічыню - гэта справа фігура Найсвяцейшага Сэрца Езуса, злева - фігура Беззаганнага Сэрца Божай Маці.
У касцёле ёсць арганы, зробленыя ксяндзом Сымонам Варкала паміж 1909 і 1915 гг. Ёсць таксама прыгожыя стацыі Крыжовага шляху, барэльефы, гіпсавыя маляваныя адліўкі. Яны былі куплены ксяндзом Рохам Мадзялеўскім у пачатку XX ст. Устанавіў Крыжовы шлях сп. Ян Курчэўскі з вёскі Монькаўцы.У касцёле Перамянення Пана ў Селіванаўцах ёсць хрысцільня і знак з медзі, які ўвекавечыў юбілей 1900 г. На прыкасцёльнай тэрыторыі ў 1936 г. членамі касцёльнага хору пад кіраўніцтвам сп. Ханько быў пабудаваны грот з каменняў. Ксёндз Срэдніцкі прывёз да яго фігуру Божай Маці з Лурду.У 1901 г. у касцёле ў Селіванаўцах цэлебраваў прыміцыйную св. Імшу кс. Рамуальд Ялбжыкоўскі, які пазней стаў віленскім арцыбіскупам.У савецкія часы святыня не была закрыта, але на працягу доўгага часу не было тут ксяндза. Вернікі абаранялі яе перад закрыццём, ажыццяўлялі набажэнствы, кладучы арнат на алтары. У парафію даязджалі ксяндзы з Адамавічаў. У 90-ыя гады ў парафіі працаваў кс. Юзаф Маеўскі з Ломжы, які ўзвёў каменную вежу над касцёлам і памясціў у ёй тры званы.Могілкі знаходзяцца недалёка ад касцёла, на невялікім узгорку, прыкрытыя дрэвамі і крыжамі, у меру ўпарадкаваныя і агароджаныя акуратным каменным мурам. Ёсць жалезная брама, простай кавальскай работы, хіба, перанесеная, так як і мур падчас пашырэння могілак. Адзіная алея дзеліць могілкі на дзве часткі. Магіла нямецкіх салдат з Першай сусветнай вайны, зробленая з каменняў, знаходзіцца ў правым боку ад уваходу. Недалёка ёсць агульная магіла салдат 101 палка ўланаў Польскага войска, загінуўшых 22.IX. 1939 г. у баі пад Кадзеўцамі.Уздоўж алеі размешчаны магілы ксяндзоў. Тут, пад высокімі помнікамі з граніту, знайшлі вечны спачын пробашчы парафіі, ксяндзы: Сымон Грынкевіч (1868 – 1898), Казімір Срэдніцкі (1890 – 1933) і Уладзіслаў Крэсоўскі (1907 – 1962). -