Парафіі
Струбніца
Найсвяцейшай Тройцы
Пробашч
- кс. Генадзь Дабрук
Св Імша
- у нядзелі і святы ў 11.30; у звычайныя дні ў 11.30
Тэлефон
(8 01515) 2-10-32
Адрас
Адпуст
Касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы быў заснаваны тут яшчэ да 1550 г. каралевай Бонай Сфорца. Пры гэтым святыню пабудавалі не ў самой Струбніцы, а прыкладна ў кіламетры на поўнач ад яе. Паселішча, якое ўтварылася вакол касцёла, атрымала назву Плябанцы. Святыня, якая дзейнічае да сённяшняга дня, была пабудавана ў 1740 г. у стылі барока дзякуючы намаганням кс. Франца Абрамовіча на сродкі Юрыя дэ Сянно-Сененскага. У 1790-1799 гг. святыня была перароблена на ахвяраванні старадубскага маршалка Яна Біспінга. У 1841 г. касцёл быў адрэстаўраваны дзякуючы намаганням кс. пробашча Гжымалы на сродкі Адама Біспінга. Да прэсбітэрыя касцёла ў гэты час была дабудавана новая капліца, пад якой зрабілі пахавальню фундатараў касцёла. У 1800 г. у Струбніцы старадубскім маршалкам Янам Біспінгам была закла-дзена альтарыя пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Спачатку касцёл быў дзвюхвежавы, але ў ХIХ ст. завяршэнні вежаў разабралі, таму з 1836 г. галоўны фасад завершаны высокім франтонам з невялікай чацверыковай вежай пад шатровым купалам. Святыня прамавугольная ў плане з пяціграннай апсідай, якую з аднаго боку фланкуе сакрыстыя, з другога – капліца Біспінгаў. Сцены святыні ашаляваны гарызантальна (цокаль – вертыкальна) і ўмацаваны вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі. Святыня накрыта двухсхільным бляшаным дахам з вальмамі над апсідай. Крыпта ёсць толькі пад капліцай.