Парафіі
Заневічы
Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Язафата Мучаніка
Пробашч
Кс. Алег КанановічСв. Імша
у нядзелі i святы ў 9.30Адпуст
12 лістападаАдрас
в. Заневічы, Гродзенскі р-нТэлефон
(8 01511) 4-64-33-
-
Касцёл пад падвойным тытулам Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Язафата Мучаніка пабудаваны 2 кіламетры на ўсход ад вёскі Заневічы (некалі яна была шляхецкай аколіцай), на могілках. Святыня з атынкаванай цэглы ў стылі неакласіцызму была ўзведзена, паводле дадзеных, у 1917 г. на сродкі пана Бажэнцкага паводле праекта, распрацаванага ў 1908 г. Магчыма, святыня была пабудавана ў першай палове ХIХ ст. Пасля паўстання 1863 г. яна была зачынена, набажэнствы аднавіліся толькі ў 1917г. Гэта пацвярджаецца і датай на крапідле, якое знаходзіцца ў святыні: “1854 год”.З часам фундатар быў пахаваны ў сваёй святыні. Яго жонка Цэліна (1833 – 1913 гг.) і дачка Ядзвіга (1863 – 1906 гг.) пераехалі ў Рым, дзе сталі заснавальніцамі новай манаскай супольнасці Сясцёр Змёртвыхпаўстання Пана Езуса (Змёртвыхпаўстанак). Абедзве пахаваны ў Кентах пад Кракавам, у галоўным доме супольнасці.У міжваеннае дваццацігоддзе Заневічы сталі цэнтрам парафіі новаўтворанага дэканата Лунна. Першым пробашчам у ім стаў кс. Хлявінскі. Перад Другой сусветной вайной колькасць вернікаў складала тут амаль 1000 чалавек. Да парафіі належала таксама капліца ў маёнтку Абрэмшчызна. Упершыню яна ўзгадваецца ў другой палове ХIХ ст. як “араторыя” ад індурскай парафіі. На пачатку ХХ ст. гэтая хатняя капліца дзейнічала ўжо ад занявіцкай парафіі.Першым пробашчам заснаванай у 1917 г. занявіцкай парафіі стаў кс. Юзаф Бяляўскі. У 1918 – 1924 гг. пробашчам быў кс. Эдмунд Хлявінскі, затым кс. Антоній Аўдыцкі (1924 – 1932 гг.), а з 1932 па 1939 г. – кс. Нікадзім Пахалко, які на пачатку вайны выехаў у Літву. Праз два месяцы ў парафію прыехаў кс. Юзаф Мацяеўскі. У савецкія часы святыня дзейнічала, але ў перыяд з 1944 па 1954 г. у ёй не было святара. Кс. пробашч Юзаф Мацяеўскі быў вязнем савецкіх лагераў, але потым вярнуўся ў парафію і працягваў душпастырскую паслугу да сваёй смерці ў 1984 г. У Заневічы стаў прыязджаць а. Казімір Жыліс з Індуры, потым у парафію быў прызначаны а. Караль Барнась, рэдэмптарыст, які працаваў тут да мінулага года. Цяпер пробашчам з’яўляецца кс. Мікалай Ціхановіч.Савецкія ўлады забралі плябанію і дом арганіста. Мелі месца ўламанні ў святыню і крадзяжы, а таксама біццё вокнаў і г.д. Касцёл быў двойчы абрабаваны – у 1994 і 2004 г.Грунтоўны рамонт святыні быў праведзены ў 1993 г.У 1990 і 1999 гадах айцы рэдэмптарысты ўсталявалі перад касцёлам місійныя крыжы.Касцёл у Заневічах уяўляе сабой квадратны ў плане бязвежавы і безапсідны аб’ём пад двухсхільным дахам, арыентаваны алтаром на поўдзень. Галоўны фасад аформлены магутным чатырохкалонным порцікам утрыраванага тасканскага ордэра.Залавы інтэр’ер перакрыты плоскай падшыўной дашчатай столлю. Прэсбітэрый утвараюць два квадратныя ў плане памяшканні. У левым з іх змешчана сакрыстыя, у правым – пахавальня роду Бажэнцкіх (1851 г., 1857 г.,1874 г.). У галоўным алтары раней было змешчана Укрыжаванне, цяпер тут знаходзіцца абраз Божай Міласэрнасці. У левым бакавым алтары раней знаходзіўся абраз св. Антонія, цяпер – абраз бласлаўлёнай Цэліны Бажэнцкай. У правым алтары знаходзіўся абраз Святой Сям’і, а цяпер тут змешчаны абраз Беззаганнага Сэрца НМП. Над уваходам размешчаны хоры на двух слупах. На правай сцяне 31 мая 1999 г. сёстры змёртвыхпаўстанкі змясцілі мемарыяльную пліту ў гонар заснавальніц супольнасці.
NO 360 viev else