Skip to main content
sapka

Парафіі

Гродна
Бл. Мар'яны Бярнацкай (Баранавічы)

Пробашч

  • кс. Юрый Марціновіч

Св Імша

  • у звычайныя дні 19.30, у нядзелю ў 9.00, 11.00, 17.30

Тэлефон

(8029) 784-05-72

Адрас

Адпуст

12 чэрвеня

Парафія бл. Мар’яны Бярнацкай атрымала дзяржаўную рэгістрацыю ва ўрачыстасць Усіх Святых, 1 лістапада 2019 г.

Праз год парафія атрымала пляцоўку пад будаўніцтва касцёла. Будаўніцтва пачалося ў ліпені 2022 г. Гэта будзе першы касцёл у свеце, пабудаваны ў гонар благаслаўлёнай Мар’яны. Падчас Другой сусветнай вайны Мар’яна Бярнацкая аддала сваё жыццё за цяжарную нявестку. Будучую благаслаўлёную расстралялі ў ліпені 1943 г. на фартах у Навумавічах, недалёка ад мікрараёна Баранавічы, дзе ўзводзіцца касцёл.

20 лістапада 2022 г., ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету адбылося благаслаўленне і ўмураванне вуглавога каменя пад будоўлю касцёла. Вуглавы камень паходзіць з роднага дома Мар’яны Бярнацкай у Ліпску (Польшча), ён быў перададзены яе праўнукам Станіславам Бэтко.

Акрамя таго, у гэты дзень у парафію былі ўрачыста ўнесены рэліквіі благаслаўлёнай, якія перадаў біскуп Элцкі Ежы Мазур SVD. Гэтыя рэліквіі – кавалак тканіны, сатканай уласнаручна Мар’янай Бярнацкай.

Парафія ахоплівае вуліцы гарадскіх мікрараёнаў Ласосна i Баранавічы, а таксама вёскі Тарусічы.

 

Nice to meet you