Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

sapka

Парафіі

Гродна
Божай Міласэрнасці (Вішнявец)

Гродна ---- Божай Міласэрнасці (Вішнявец)

Пробашч

кс. Ян Этэль SCJ

Св. Імша

у нядзелю і святы ў 7.30, 9.00, 11.00, 13.00, 19.00; у звычайныя дні ў 8.00, 19.00

Адпуст

Нядзеля Божай Міласэрнасці

Адрас

г. Гродна, вул. Кабяка, 14

Тэлефон

(8 0152) 60-75-95
  • Парафія на GoogleMaps
  • Гісторыя
  • Парафія Божай Міласэрнасці ў гарадскім мікрараёне Вішнявец была заснавана 5 снежня 1995 г. (дата рэгістрацыі), шляхам адлучэння часткі тэрыторыі ад парафіі францішканскага касцёла. Гэта самая вялікая парафія горада - больш за 50 тысяч вернікаў. Спачатку вернікі арандавалі пад правядзенне набажэнстваў розныя памяшканні. 12 ліпеня 1999 г. кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяцілі крыж і месца пабудовы касцёла па вул. Кабяка, 14. 4 лістапада 1999 г. распачалося будаўніцтва, і ўжо ў 2000 г. фундамент святыні быў скончаны. Пакуль ішло будаўніцва, св. Імша адпраўлялася спачатку на складзе агародніны, потым – у ніжніх памяшканнях святыні. Дарэчы, зараз там знаходзяцца катэхетычныя класы. 
     
    Парафіяй апекуюцца ксяндзы-сэрцане – ордэн Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса (SCJ). Вельмі шмат сіл і намаганняў у будаўніцтва святыні і аб'яднанне парафіяльнай супольнасці ўклалі ксяндзы Станіслаў Росек SCJ, Павел Кубік SCJ. 21 чэрвеня 2003 г. у сан святара быў пасвечаны першы сэрцанін у Беларусі – кс. Віктар Сівіцкі. У 2003 г. парафія налічвала ўжо больш за 7 тысяч вернікаў.
    25 мая 2005 г. кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч і кардынал Станіслаў Нагі асвяцілі вуглавы камень будучага касцёла. Праект святыні ў 1998 г. распрацаваў праектны інстытут «Гроднаграмадзянпраект» (галоўны архітэктар праекта – Штэн А. А.), там жа ў 2004 г. была выканана і карэктура праекта плябаніі (архітэктар – Баяк А. В.).
     
    Комплекс касцёла, збудаваны з вонкавай чырвонай цэглы ў стылі неаканструктывізму, мае складаны план. Дамінантай архітэктурнага ансамбля з’яўляюцца сам касцёл, малітоўная зала якога мае рамбавідны план, і высокая чацверыковая вежа-званіца. Да алтарнай часткі касцёла дабудаваны 2-павярховы аб’ём плябаніі і парафіяльнага цэнтра. Тэрыторыя касцёла ўвосень 2006 г. была абнесена металічнай агароджай на каменных слупах.
     
    Залавы інтэр’ер касцёла перакрыты сістэмай маналітных бетонных плоскіх і рабрыстых скляпенняў. Галоўны алтар касцёла прысвечаны Божай Міласэрнасці. Велічны тытульны абраз Езуса Міласэрнага ўфундаваў парафіі кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч, а намаляваў яго гродзенскі мастак Валерый Эталь. 23 красавіка 2006 г. абраз быў асвечаны кс. біскупам Аляксандрам. Каля табэрнакулюму змешчаны рэліквіі св. Піо, св. Фаустыны Кавальскай, св. Яна Боска і бл. Міхала Сапоцькі. Злева ад алтара знаходзіцца фігура Маці Божай Фацімскай. Вернікі парафіі ажыццяўляюць пры ёй набажэнствы кожны 13-ты дзень месяца. Па баках алтарнай апсіды змешчаны абразы св. Фаустыны Кавальскай і бл. Міхала Сапоцькі. Справа ад сходаў прэзбітэрыя (пад абразом бл. Міхала Сапоцькі) знаходзіцца фігура св. айца Піо. Злева, пры ўваходзе ў касцёл, прыбудавана капліца, у якой адпраўлялася св. Імша, калі яшчэ ішлі будаўнічыя працы ў галоўнай зале святыні. На алтарнай сцяне над табэрнакулюмам змешчана разьбяное Укрыжаванне на фоне алябастравых промняў, у нішах бакавых сцен усталяваны фігуры Маці Божай (злева) і св. Юзафа. У капліцы знаходзіцца фігура св. Фаустыны Кавальскай. 17 чэрвеня 2010 г. кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў каплічку ў манаскім доме айцоў-сэрцанаў. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел правінцыяльны вікарый SCJ ксёндз Дарый Саламон і браты-сэрцане, якія працуюць у Беларусі. У гэты дзень пробашч вішнявецкай парафіі Божай Міласэрнасці кс. Эрнэст Будын SCJ святкаваў 50-гадовы юбілей святарскай паслугі. Касцёл Божай Міласэрнасці пакуль не кансэкраваны ксяндзом біскупам. Святыня яшчэ не абсталявана належным чынам: засталося зрабіць асвятленне, а таксама новыя лаўкі для вернікаў.
  • NO 360 viev else

Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя