Парафіі
Гродна
Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
Пробашч
а. Андрэй Ядкоўскі CSsRСв. Імша
у нядзелі і святы ў 7.30, 9.00, 10.30, 12.00, 17.00 (зімой), 19.00, 21.00; у звычайныя дні ў 8.00, 19.00Адпуст
3-ая нядзеля ліпеняАдрас
г. Гродна, вул. Курчатава, 41Тэлефон
(8 0152) 32-25-34-
-
У 1993 г. у мікрараёне Дзевятоўка ў Гродне, нягледзячы на тое, што вакол гэтага месца тады было поле, паўстала новая парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля. Першым пробашчам парафіі быў прызначаны кс. Ян Зубель, які паклапаціўся пра пляц пад будаўніцтва касцёла і пра падрыхтоўку яго архітэктурных планаў. Улетку 1994 г. на скрыжаванні вул. Курчатава і Ліможа гэты пляц быў асвечаны, таксама была пабудавана часовая капліца, асвечаная 28 жніўня 1994 г. пад тытулам Найсвяцейшага Адкупіцеля. У ёй да снежня 2009 г. праводзіліся ўсе набажэнствы. 22 снежня 1996 г. адбылося першае набажэнства Няспыннай Навэнны перад абразом Маці Божай Няспыннай Дапамогі, змешчаным у капліцы. З таго часу набажэнства Навэнны збірае вернікаў кожную сераду. У 1997 г. дырэктар “Радыё Марыя” перадаў фігуру Маці Божай Фацімскай у капліцу на Дзевятоўцы.14 лістапада 1997 г. дзякуючы намаганням кс. Вальдэмара Слоты, чарговага пробашча парафіі, распачалося будаўніцтва касцёла і душпастарскага цэнтра рэдэмптарыстаў у Гродне. Праект велічнага комплекса распрацавала праектнае бюро “Inarko” (архітэктар Генрык Зубель) у польскім г. Глівіца і адаптаваны гродзенскім праектным інстытутам “Гроднаграмадзянпраект”. Гэты праект блаславіў падчас аўдыенцыі Святы Айцец Ян Павел II.
7 лістапада 2000 г. у муры касцёла і душпастарскага цэнтра быў умураваны вугольны камень. Ён паходзіць з гробу св. Пятра ў Рыме. Камень быў падораны і асвечаны бл. Янам Паўлам II. Умураванне каменя здзейсніў Яго Эксцэленцыя кс. бп Антоній Дзям’янка ў прысутнасці правінцыяла Варшаўскай правінцыі рэдэмптарыстаў.Працы па завяршэнні касцёла і яго інтэр’ера працягвалі чарговыя пробашчы: а. Юзаф Гэнза і а. Станіслаў Станеўскі, якія паходзяць з Гродна.Святыня пабудавана ў стылі неаканструктывізму з клінкеру, бутавага каменю і бетону. Касцёл уяўляе сабой працяглы трохнававы прамавугольны ў плане аб’ём пад сегментарным бляшаным дахам. Да бакавога фасада асіметрычна далучана магутная, трохвугольная ў сячэнні, вежа-званіца. Да другога бакавога фасада прымыкае, утвараючы клаўструм, карэ з двух-трохпавярховых кляштарных корпусаў і парафіяльных памяшканняў пад двухсхільнымі бляшанымі дахамі.У галоўным алтары знаходзіцца вялікая фігура Хрыста.15 кастрычніка 2011 г. касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля быў урачыста кансэкраваны гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам.Касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля сёння знаходзіцца ў цэнтры новага мікрараёна сярод шматпавярховых дамоў, што сведчыць аб развіцці горада. Касцёл добра абстаўлены, мае прыгожы інтэр’ер прэзбітэрыя, стацыі Крыжовага шляху, канфесіяналы, лавы. Пры касцёле таксама знаходзіцца катэхетычны дом, у якім адбываюцца катэхезы і сустрэчы шматлікіх душпастарскіх груп.Да Дзевятоўскай парафіі належаць капліцы ў Багушоўцы і Русоце, а таксама каплічка на могілках у Малышчыне. Айцам рэдэмптарыстам у парафіяльнай працы дапамагаюць сёстры назарэтанкі з Гродна.
NO 360 viev else