Парафіі
Грандзічы
Св. Роха
Пробашч
- кс. Віктар Велівіс
Св Імша
- у нядзелі і святы ў 10.00 i 19.00; у звычайныя дні ў 9.00 або 19.00
Тэлефон
Адрас
231741, ул. Грандичская 12б, г. Гродно.
Адпуст
16 жніўня
Ужо ў XVIII ст. тут, на ўзвышшы пры дарозе з Гродна на Гожу, манахамі гродзенскага кармеліцкага кляштара была пабудавана драўляная капліца. Пасля скасавання кармеліцкага ордэна ў Гродне, з 1845 г. капліца была далучана да фарнай парафіі. Святыня пад тытулам св. Роха ў неагатычным стылі з вонкавай жоўтай цэглы замест драўлянай была ўзведзена тут у 1906 г. паводле праекта гродзенскага губернскага архітэктара У. А. Срокі. У 1920-я гг. яна атрымала статус філіяльнага касцёла ад гродзенскай парафіі св. Францішка Ксаверыя.
У 1961 г. капліца ў Грандзічах, як і шмат іншых святынь нашай краіны, была зачынена савецкімі ўладамі і прыстасавана пад сховішча. Толькі ў 1990 г. будынак капліцы быў вернуты католікам, і ў 1992 г. скончана яго аднаўленне. Хутка пасля гэтага святыня атрымала статус помніка архітэктуры. У 1998 г. Грандзічы вылучыліся ў самастойную парафію пад гістарычным тытулам св. Роха.
Святыня ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з 5-граннай апсідай і трансептам (далучаны ў 2002 – 2003 гг. пры перабудове капліцы ў касцёл). Галоўны фасад завершаны адносна невялікай вежай-званіцай. Касцёл накрыты сістэмай двухсхільных бляшаных з вальмамі дахаў.
Малітоўная зала раней была перакрыта спічастым скляпеннем. Цяпер залавы інтэр’ер перакрывае каробчатае падшыўное атынкаванае скляпенне. Галоўны алтар драўляны, створаны ў неагатычным стылі, прысвечаны Маці Божай. Левая алтарная кампазіцыя тытульная, прысвечаная св. Роху, правая - Маці Божай Фацімскай. Над уваходам знаходзіцца балкон хораў, які абапіраецца на магутную арку.

Nice to meet you