Парафіі
Глебавічы
Св. Ганны
Мураваная капліца пад тытулам св. Ганны ад Індурскай парафіі была пабудавана яшчэ ў ХІХст. на ўзвышшы справа ад шашы Індура-Гродна. З часам вакол капліцы ўтварыліся могілкі, а можа і наадварот - спачатку былі могілкі, а потым збудавалі капліцу.
Пасля 1864г. капліца была перададзена ў праваслаўнае ведамства, але пераробкі амаль не кранулі знешні выгляд святыні, толькі купал над вежачкай галоўнага ўвахода стаў больш цыбулепадобны і завяршыўся 6-канцовым праваслаўным крыжам. Святыня была вернута каталікам у 1922г.
Капліца ўяўляе сабою прамавугольны ў плане безапсідны аб’ём пад 2-схільным бляшаным дахам. Над галоўным фасадам узвышаецца невялікая чацверыковая каркасная сігнатурка.
Інтэр’ер, перакрыты плоскай падшыўной атынкаванай столлю, падлога з керамічных плітак. Галоўны алтар (дасабаровы) драўляны, створаны ў стылі неакласіцызму, у цэнтры - тытульны абраз св. Ганны. Злева на сцяне - абраз Найсвяцейшага Сэрца Марыі Панны, справа - Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. У левым куце змешчана алтарная кампазіцыя, прысвечаная цудадзейнай фігуре Маці Божай з Роншану (XVIIст., Францыя) - абраз (S.Goretti Borowiec, Slupsk 1993) усталяваны як памяць ад былога жыхара Глебавічаў (а цяпер Раншану) Фелікса Стэцкевіча.
Пасля вайны капліца была зачынена і доўгі час стаяла занядбаная. Але мясцовы жыхар Юзаф Нарбут (+1999) забраў алтар і табернакль святыні да дому, а калі надыйшоў час - усё адрэстаўраваў. Адноўлена капліца была каля 1997г. і цяпер ізноў дзейнічае. Каля сходкаў да капліцы ў 2000-я гг. створаны з буту «Грот Марыі».