Парафіі
Германішкі
Найсвяцейшай Тройцы
Пробашч
кс. Дзяніс Крываносаў SACСв. Імша
у нядзелю і святы ў 9.30, 12.00; у звычайныя дні ў 10.00 сб, 18.00 ад пн да птАдпуст
урачыстасць Найсвяцейшай ТройцыАдрас
в. Германішкі, вул. Цэнтральная, 35а, Воранаўскі р-нТэлефон
(8 01594) 4-09-55-
-
Вёска вядома з 1367 г., у 1411 г. – маёмасць вялікага князя Вітаўта, з 1539 г. – мястэчка, у XVI–XVIІІ стст. – маёнтак віленскага біскупства. У ХІХ ст. знаходзіцца ў Лідскім павеце Віленскай губерні як уладанне графаў Лефертаў, потым Гофманаў. Згодна з мясцовым паданнем, касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы быў заснаваны тут яшчэ ў 1387 г., аднак на самой справе ў гэтым годзе вёска ўпершыню ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах сярод паселішчаў, якія кароль Ягайла аддаў касцёлу святых Станіслава і Уладзіслава ў Вільні. Архіўныя матэрыялы пацвярджаюць заснаванне каталіцкай святыні ў Германішках каля 1452 г. паводле біскупскай фундацыі. Першапачаткова касцёл быў драўляным, чарговы драўляны будынак касцёла пабудавалі ў 1686 г. на сродкі віленскага біску-па Бжастоўскага. Тады святыня стаяла ў заходняй частцы вёскі, але пасля пажару 1880 г. вырашана было перанесці касцёльны пляц на ўсходнюю ўскраіну.
Будаўніцтва новага кас-цёла, гэтым разам мураванага, пачалося ў 1886 г., магчыма паводле праекта губернскага архітэктара Полазава. У 1909 г. новазбудаваная святыня ў стылі неаготыкі была асвечана пад гістарычным тытулам Найсвяцейшай Тройцы.
Касцёл пабудаваны з бутавага каменю і цэглы з пяціграннай арыентаванай на ўсход апсідай, да якой з абодвух бакоў дабудаваны, верагодна, пазней, невялікія атынкаваныя закрыстыі. Над галоўным фасадам у 1905 г. была надбудавана васьмігранная вежа-званіца, завершаная спічаком. Святыня накрыта двухсхільным бляшаным дахам, над алтарнымі вальмамі якога знаходзіцца стромкая сігнатурка. У алтарную сцяну ўмуравана надмагільная пліта Стэфаніі Вансовіч (+1879), спадчына ад якой склала аснову сродкаў на будаўніцтва касцёла.
Інтэр’ер зальны, перакрыты плоскаю падшыўной дашчанай столлю, падлога з керамічных плітак. У святыні тры алтары. Галоўны тытульны алтар Найсвяцейшай Тройцы ілюзорна намаляваны на сцяне, бакавыя алтары (злева – Божай міласэрнасці, дзе ў другім ярусе змешчаны абраз св. Францішка з Асізі, справа – Маці Божай Чанстахоўскай з абразом св. Юзафа ў другім ярусе) драўляныя, зробленыя разам з амбонай у 1885 г. у стылі неабарока і перанесеныя з былога драўлянага касцёла. Над уваходам зроблены хоры, дзе і сёння захоўваецца цікавы арган у стылі класіцызму, таксама з былога касцёла.
Касцёльны ўчастак абнесены атынкаваным мурам, галоўны ўваход пазначаны трохпралётнай брамай у стылі класіцызму. На тэрыторыі захавалася некалькі цікавых надмагілляў, сярод якіх вылучаецца каплічка Юліі Рэўкоўскай з роду Хлюдзінскіх (+1835). У ХІХ ст. на мясцовых парафіяльных могілках дзейнічала драўляная капліца, але пасля 1870 г. яе ўжо не існавала.
У час польскай улады колькасць вернікаў германішскай парафіі дасягала амаль 4000 чалавек. Але пры савецкай уладзе, у 1965 г., касцёл зачынілі, усё каштоўнае было разрабавана, аднак будынак не руйнавалі і не прыстасоўвалі для якіх-небудзь патрэб.
Адрадзілася парафія ў 1987 г. Касцёл быў асвечаны нанова 17 чэрвеня 2000 г. Дзейнічае і сёння, аднак статус помніка архітэктуры атрымаў адносна нядаўна
NO 360 viev else