Парафіі
Гродна
Святога Духа (Альшанка)
Пробашч
- кс. Павел Салабуда
Св Імша
- у нядзелі і святы ў 10.00 11.30 13.00 19.00; у звычайныя дні ў 8.00 і 19.00
Тэлефон
Адрас
г. Гродна, скрыжаванне вуліц Ф. Багушэвіча і У. Караткевіча
Адпуст
урачыстасць Спаслання Святога Духа
Да ўзнікнення парафіі Святога Духа душпастырскай апекай вернікаў з пасёлка Фабрычны (цяпер уваходзіць у склад м-р Альшанка) займаліся айцы-францішкане. Была пабудавана капліца, дзе збіраліся на малітву, напрыклад, на ружанцовыя, маёвыя набажэнствы і г.д.
Парафія на Альшанцы была заснавана 21 чэрвеня 2012 года. У 2015 годзе, ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, бісукп Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла.
У 2017 годзе з'явіўся праект касцёла і прылягаючай да яго тэрыторыі, распрацаваны гродзенскім архітэктарам Аляксандрам Штэнам.
Nice to meet you