Skip to main content

Сустракаем Божае Нараджэнне з калядкамі

Зараз мы перажываем перыяд Адвэнту, рыхтуемся да свята Божага Нараджэння. Кожны з нас прыводзіць у парадак не толькі сваю кватэру, але свае думкі і душу. У кожнага народа ёсць свае звычаі святкавання Божага Нараджэння, але неад'емнай часткай гэтага свята з'яўляюцца калядныя спевы. Іх вельмі шмат і ўсе яны маюць сваю радзыначку. Сёння, я не буду гаварыць пра некі асабісты гурт. Я раскажу Вам пра калядкі розных краін.

 

Я ўпэўнена, што кожны з вас ведае такую калядку, як “Ціхая ноч”. Гэты твор выкарыстоўваецца кожным веруючым чалавекам, ён перакладаўся на розныя мовы свету і з'яўляецца сапраўдным хітом хрысціянскай музыкі. Вельмі прыгожая калядная песня “Шчодрык”, якая была напісана Украіне. Можа ніхто з вас яе ніколі і не чуў, таму я прапаную вам урывак з гэтага твора:

- Выйдзі, выйдзі, гаспадар 

Паглядзі на кашары 

Там авечкі пакаціліся 

А авечкі нарадзіліся 

Што датычыцца польскіх калядак, то адной з самых знакамітых спявачак гэтага жанру, з'яўляецца Ірэна Сантор. Яе творы вельмі кранулі мяне. Велічнае спалучэнне прыгожага вакалу і кранаючых словаў. Як прыклад магу прывесці спевы: Jakaż To Gwiazda, Do Betlejem Pełni Radości, Ach Ubogi Żłobie, Dzisiaj W Betlejem

Пра спевы кожнага народу можна гаварыць гадзінамі, але ёсць топ-5 калядных спеваў.

1."Шчодрык"

Украінская народная калядная песня была пакладзена на музыку украінскім кампазітарам Мікалаем Леантовічам ў пачатку 20-га стагоддзя і ўпершыню была выканана ў 1916 годзе. У 1936 годзе амерыканскі кампазітар ўкраінскага паходжання Пітэр Вільховскі стварыў англійскі варыянт "Шчодрыка" - "Carol of the Bells". 

2. Я бачыў тры караблі / I Saw Three Ships  

Гэтая папулярная ангельская калядная песня згадваецца яшчэ ў 17 стагоддзі. У песні спяваецца пра тры караблі, якія плывуць на Каляды ў Віфлеем. 

3. Мы жадаем вам Весёлага Раства! We Wish You a Merry Christmas 

Гэты папулярны калядны гімн вядомы ў Англіі з 16-га стагоддзя. Гэта адзіны з нешматлікіх традыцыйных калядных гімнаў, дзе згадваецца святкаванне Новага Года. 

4. Маленькі бубнач. The Little Drummer Boy 

Гэтая песня была напісана ў 1941 годзе амерыканкай Кэтрын Дэвіс Кеннікот і ўпершыню была выканана ў 1955 годзе. У песні распавядаецца, як вешчуны запрасілі маленькага хлопчыка разам з імі прыйсці да немаўля Езуса і зрабіць яму падарунак. У маленькага хлопчыка не было падарунку, годнага Госпада і ён вырашыў проста зайграць яму на сваім барабане. Дзева Марыя ківала яму, вол і  ягнятка стукалі капытамі ў такт барабану, а Дзіцятка Езус усміхаўся хлопчыку і яго барабану. Песня па гэты дзень спаўняецца рознымі аўтарамі і з'яўляецца адным з найпапулярнейшых калядных хітоў у ЗША. 

5. Анёлы, да нас вестка дайшла.  Les Anges dans nos campagnes / Angels We Have Heard On High. 

Вось яго пераклад. 

Анёлы, да нас вестка дайшла, 

Што гучала над зямлёй. 

У ноч Хрыстовага Нараджэння, 

Напаўняючы свет славаю. 

Слава!

 Слава ў вышынях Богу - 2 разы 

Пастухі, што цешыць вас? 

Напаўняе урачыстасцю? 

Паўтарыце нам аповяд 

Аб Дзіцятка незямным. 

Паспяшайцеся ў Віфлеем 

Пакланіцца Богу сіл 

Аб Збаўцу Хрысце 

Хор нябесны абвясьціў. 

У бедных яслях Ён ляжаў, 

Хоць Уладыка ўсёй зямлі. 

Да людзей рукі працягваў, 

Каб усе да Яго прыйшлі.

 

Таксама хачу вам прапанаваць праглядзець відэа калядак, как глыбей зразумець іх сэнс. Ну і вядома, жадаю вам добра правесці свята Божага Нараджэння, слухая добрыя спевы.

 

Спасылкі на відэа: 

https://www.youtube.com/watch?v=gT2mDnZmj9o

https://www.youtube.com/watch?v=1cm-WvEwJGw

https://www.youtube.com/watch?v=eAMRFUpKJtk

https://www.youtube.com/watch?v=sW2wipdtPt4

https://www.youtube.com/watch?v=oTRIsccG-qs

https://www.youtube.com/watch?v=yWhzgzxiYE4

 

Падрыхтавала Валерыя Суруда 

 

Рэдагавана: 19 Снежня 2014