Галоўным спосабам паразмаўляць з Богам з'яўляецца малітва. Вельмі папулярным спосабам праслаўлення Езуса з'яўляецца песня.У плэеры сучаснай моладзі мы часта чуем хіты сусветных зорак ХХІ пакалення, але ў плэй-лісце хрысціянскай моладзі мы заўсёды выявім парачку рэлігійных трэкаў.Сёння я б хацела расказаць вам пра амерыканскі хрысціянскі гурт, які вырашыў выкарыстоўваць таленты, падораныя ім Богам, на Яго праслаўленне.
Jesus Culture - гэта рок-гурт з горада Рэдзінг (Redding), Каліфорнія, ЗША і адначасова група праслаўлення хрысціянскага моладзевага праекту Jesus Culture. Гэтая група была заснавана летам 1999 года, калі моладзь з Bethel Church ў Рэдзінг, Каліфорнія, пад кіраўніцтвам дырэктара Бенінга Лібшэра (Banning Liebscher) арганізавала першую канферэнцыю Jesus Culture.
Іх міністэрства заявіла "Jesus Culture - адзін з самых уплывовых хрысціянскіх рухаў у пасляваеннай Амерыцы". Іх альбомы ўяўляюць сабой спалучэнне арыгінальных і кавер-версій песень.
Па дадзеных сайта Jesus Culture, «мэта гэтага праекту - служыць іншым цэрквам і заахвочваць маладых людзей адчуць Божую любоў. На кожнай канферэнцыі была адчувальна прысутнасць Госпада, а падлеткі і моладзь ішлі ў свае дамы, школы, працоўныя месцы і цэрквы іншымі, перамененымі гарачай любоўю да Бога ... Вельмі хутка стала ясна, што набажэнства павінна стаць значнай часткай нашага руху. Кім Уолкер-Сміт (Kim Walker-Smith), Крыс Кіла (Chris Quilala), і Меліса (Melissa) былі лідэрамі пакланення ў нашай мясцовай групе моладзі, і Гасподзь пачаў выкарыстоўваць іх, каб унесці ў пакаленне шчырае веравызнанне ".
Кожны год яны праводзяць некалькі канферэнцый пакланення ў розных гарадах ЗША і плануюць арганізаваць выступы ў Еўропе.Яны славяць Бога, іх песні напоўнены любоўю да Бога. Іх музыка з'яўляецца яркім прыкладам сусветнай малітвы.
Я лічу, што гэты гурт з`яўляецца для нас вельмі добрым прыкладам таго, што трэба аддаваць таленты, падораныя нам, людзям, а не захоўваць іх выключна для сябе.
Старонка “УКантакце”
Вэб – старонка
Відэа
Валерыя Суруда