Учора Дзень Перамогі святкавала Еўропа, сёння постсавецкія краіны. Калі Другая Сусветная Вайна ў Беларусі ўплецена ў свядомасць людзей, дык для Камерунцаў гэта падзея вельмі цьмяная і далёкая. Як і шмат іншых. Тут Афрыка, тут свае трагедыі і радасці. Але мы вырашылі стварыць маленькі масток салідарнасці з тымі, хто ня гледзячы ні на што, годна і шчыра змагаўся за свабоду і супакой. Вядомыя радкі ў выкананні хлопцаў з місіі ў Яундэ. З Днём Перамогі!