Дакрануццa дa Евангелля. XVIII Звычайная нядзеля, год С
Падумаю пра свае самыя дарагія скарбы. Буду пералічваць іх перад Езусам, звяртаючы ўвагу на тое, што адбываецца ў маім сэрцы. Які з іх займае больш за ўсё месца ў маім сэрцы? На якім месцы апынуўся Езус?
Езус перасцерагае мяне, каб я не станавіўся залежным ні ад якіх зямных каштоўнасцей. Залежнасць ад іх выяўляецца, напрыклад, у прагнасці. Змог бы я аддаць Езусу ўсе свае скарбы, каб Ён распараджаўся імі так, як захоча? Паспрабую яшчэ раз іх пералічыць, пытаючыся ў сябе шчыра, якія з іх я аддаў бы з поўнай свабодай, якія - з вялікай цяжкасцю, а якія зусім не змог бы аддаць?
Буду ўважліва слухаць прытчу Езуса пра чалавека, які хутка разбагацеў і раптам апынуўся пры смерці. Ці ведаю я падобныя выпадкі з майго жыцця, маёй сям'і, сярод знаёмых?
Езус хоча, каб я скрозь гэтую прытчу паглядзеў на сваё жыццё. Прытча паказвае, што ўсякая маёмасць нясталая, сёння яна ёсць, а заўтра яе можа не быць. Ці ўмею я быць свабодным, не залежаць ад маёмасці ў сваім штодзённым жыцці?
Пагляджу на сваё жыццё, на намаганні, якія я праходжу, каб набыць розныя рэчы. Для каго ці на што я прысвячаю больш за ўсё часу і працы (Бог, сям'я, іншыя людзі, праца, кар'ера, меркаванне іншых, забавы, грошы ...)? У чым я адчуваю сябе багатым перад Богам, а ў чым - жабраком? У малітве поўнай даверу аддам сваё сэрца Богу. Папрашу Яго, каб Ён вызваліў мяне ад усяго, што трымае мяне ў няволі: "Езус, дай мне свабоднае сэрца".
Падрыхтавала с. М. Зоя Дамброўская