Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Дакрануцца да Евангелля. XIV Звычайная нядзеля

  • Друкаваць
Падрабязнасці
Бацькоўская катэгорыя: Блогі

Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе. Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэта, і што гэта за мудрасць, якая дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды і Сымона? Ці ж не тут сярод нас Ягоныя сёстры? І сумняваліся ў Ім. А Езус казаў ім: Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй і ў родных, і ў доме сваім. Таму не мог там учыніць ніякага цуду, толькі на некалькі хворых усклаў рукі і аздаравіў іх. І дзівіўся іхняму бязвер’ю. І хадзіў па навакольных вёсках, і вучыў. (Мк 6, 1-6)

 

Прадстаўлю сабе Езуса, які разам з вучнямі ідзе ў свой родны горад - Назарэт. Далучуся да іх. Езус сустракаецца са сваімі землякамі, сярод якіх Ён пражыў 30 гадоў. Яны добра Яго ведаюць, Ён вярнуўся ў месцы, якія вельмі любіў.

Успомню і я свае родныя мясціны, блізкіх мне людзей. Што я магу сказаць пра мае адносіныз роднымі? З бацькамі, з тымі, хто столькі мне даў ў часы майго дзяцінства і юнацтва? Ці памятаю я іх, ці малюся за іх?

Увайду разам з Езусам у сінагогу. Ён ходзіць туды з дзяцінства. Цяпер Ён ідзе туды, каб вучыць людзей, тлумачыць Пісанне. Ён ведае, што Айцец пасылае Яго таксама і да "сваіх". Прадстаўлю сябе ў маёй сям'і, суполцы, у месцы працы. Ці ўмею я сведчыць пра каштоўнасці, якімі я жыву, сярод блізкіх мне людзей?

Звярну ўвагу на рэакцыю тых, хто слухае Езуса ў сінагозе. Яны не адмаўляюць Яго вучэння, але ім перашкаджае тое, што яны жылі з Ім столькі часу і Ён здаваўся ім звычайным чалавекам. Яны не могуць прыняць мудрасць і сілу Яго слоў.

Жыхарам Назарэта складана было паверыць у тое, што чалавек, якога яны ведаюць з дзяцінства, можа быць Месіяй. Бог можа гаварыць з намі, перадаваць Сваю волю праз самых блізкіх нам людзей. Муж або жонка, дзіця, брат, сястра, хто-небудзь з маёй супольнасці або маіх супрацоўнікаў - можа, менавіта гэтыя людзі будуць для мяне праваднікамі на шляху да Бога і Яго волі? Зусім не абавязкова пастаянна ездзіць у паломніцтва па святых месцах або шукаць вядомых святароў і прапаведнікаў, каб убачыць дзеянне Божага Провіду і пачуць Яго волю.

Паводзіны землякоў Езуса, якія прызвычаіліся да Яго, перасцерагаюць мяне ад прывыкання ў адносінах. Звычка забівае любоў, робіць адносіны з Езусам усё менш глыбокімі, і тады Ён не можа змяніць мяне, змяніць маё сэрца і маё жыццё.

А як выглядае мая вера? Ці не з'яўляецца ў ёй звычка, аднастайнасць, руціна? Ці не сталі мае сустрэчы з Езусам нейкім машынальным чытаннем малітваў? Якой з'яўляецца духоўная глыбіня маіх рэлігійных практык? Ці не здзівіўся бы Езус сёння маёй няверы?

Папрашу Езуса ў сардэчнай размове, каб Ён абнавіў маю любоў і вернасць, і ачысціў ад руціны мае штодзённыя малітвы. Пачну свае звычайныя заняткі з малітвы сэрца: "Езус, дапамажы мне вярнуцца да гарачай любові да Цябе і сапраўднай, глыбокай малітвы!"

Езус кожны дзень праходзіць побач з намі і размаўляе з намі праз розных людзей. Ці гатовы я пачуць Яго голас і паверыць, што гэта Ён размаўляе са мной?

Падрыхтавала сястра М. Зоя Дамброўская

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя