Skip to main content

Кніжная паліца: "Задаволеныя бацькі"

people 2592302 1280На "Кніжнай паліцы" ад Вольгі Парады вы зможаце знайсці рэцэнзіі на працы выдатных свецкіх і хрысціянскіх псіхолагаў. Рубрыка дзейнічае ў рамках блогу сямейнага кансультанта "Хрысціянскае выхаванне". 

Сістэма выхавання ў сям'і паводле Дона Боско актуальная і ў нашы дні. У кнізе Бруна Ферэра "Задаволеныя баьцкі" простай мовай прадстаўлены разважанні святога, які на працягу 20-ці гадоў працаваў з падлеткамі. Праца пабудаваная на разделах і ахоплівае парадамі шматлікія моманты паўсядзённага жыцця: сямейныя святы, рэлігійнае выхванне, творчыя здольнасці, насілле ў школе, любоў да прырода і г.д.

Метады св. Яна Боско заснаваныя на тым, каб абыходзіцца без пакаранняў і перш за ўсё паказаць дзіцяці, што яго любяць. Ніжэй прадстаўлены словы, якія, паводле святога, дапамогуць гарманізаваць адносіны ў сям'і і дадуць аснову для пазітыўнага ўяўлення дзіцяці пра сябе:

"Я люблю цябе". Дзеці кожны дзень павінны чуць гэтыя словы ад сваіх бацькоў.
"Ты вельмі прыгожы ". Дзецям патрэбныя кампліменты. Ці можа дзіця верыць у сябе, калі бацькі не хваляць яго? 
"Я шчаслівы, што ў меня ёсць ты". На жаль, многім хлопцам і дзяўчатам здаецца, што яны ўсяго толькі непатрэбны цяжар у жыцці сваіх бацькоў.
"Ты заўсёды можаш разлічваць на мяне". Дзіця павінна ведаць: што б ні здарылася, яго мама і тата выратуюць яго.
"Што ты пра гэта думаеш?". Свядомасць, што людзі, якімі дзіця больш за ўсё захапляецца, сапраўды хочуць ведаць яго меркаванне, перапаўняе яго гонарам. Дзякуючы гэтаму, яно адчувае сябе паўнапраўным членам сям'і.
"Калі хочаш, паплач". Кожнаму чалавеку патрэбен хтосьці, да каго ён можа звярнуцца, каб усё выказаць, будучы ўпэўнены, што яго прымуць без асуджэння.
"Я хачу выслухаць цябе". Гэта азначае - не заставацца абыякавым да таго, што адбываецца ў жыцці дзяцей.
"А чаму ты не хочаш?". Пачуцці малянят таксама важныя і вартыя павагі, як і пачуцці дарослых.
"Я давяраю табе". У дзяцей бываюць сур'ёзныя прычыны сумнявацца ў сабе.
"Добра, што мы разам". Немагчыма добра развівацца, калі ты не адчуваеш, што без цябе сям'я не будзе шчаслівая.

Падрыхтавала Вольга Парада 

 

Рэдагавана: 22 Сакавіка 2018