На практыцы часта даводзіцца сутыкацца з тым, што бацькі падлеткаў, у асноўным, вельмі мала знаёмыя з наркаманіяй як адной з самых небяспечных сацыяльных з'яў. Дакладней, іх веды носяць хутчэй абстрактны характар. Так, усе мы ведаем, што "наркаманія - гэта страшна", што на руках "абавязкова павінны быць сляды ад уколаў", і спадзяемся, што "гэтага, вядома ж, не здарыцца з маім дзіцём, бо ў нас цалкам шчаслівая сям'я".
У той жа час большасць падлеткаў значна больш кампетэнтныя ў гэтых пытаннях, і іх веды носяць больш непасрэдны характар, так як набываюцца, калі не з уласнага вопыту ўжывання псіхаактыўных рэчываў, то, ва ўсякім разе, з вопыту знаёмых і сяброў. А такое "някніжнае" веданне, як вядома, для маладых людзей выглядае куды больш пэўна. Да гэтага варта дадаць і тое, што апытанні, праведзеныя сярод моладзі, паказваюць, што вялікая частка яе ведае, дзе можна дастаць наркатычныя рэчывы, акрамя таго, у сучасных маладых людзей часта ёсць магчымасць лёгка і хутка зарабіць, і таму яны, як правіла, маюць грошы.
Што ж могуць супрацьпаставіць гэтаму бацькі? Пры ўсёй несумненнай разнастайнасці унутрысямейных светаў, у адносінах да пагрозы хімічнай залежнасці бацькі падлеткаў часцей за ўсё карыстаюцца ў пабудове адносін з дзіцём адной з наступных стратэгій:
Супрацоўніцтва і дыялог
У працэсе пастаяннага дыялогу з дзіцём па пытанням залежнасці і іншых рызыкоўных відаў паводзін бацькі фармуюць у яго пазіцыю ўсвядомленага адхілення дэструктыўных формаў паводзін, як пагрозы для ажыццяўлення планаў на будучыню і самарэалізацыі. Зразумела, што спачатку гэтыя планы павінны быць пабудаваны самім дзіцём, а гэтаму папярэднічае доўгая, шматгадовая праца бацькоў па фармаванню ў дзіцяці ўмення ставіць і ажыццяўляць мэты, а таксама ўсведамляць свае перавагі і прыхільнасці. Іншымі словамі, найменш схільныя пагрозе нарказалежнасці маладыя людзі, якія маюць выразныя і рэалістычныя жыццёвыя мэты, якія ўмеюць бачыць далёкую перспектыву і ўпэўненыя ў сваіх сілах і сямейнай падтрымцы.
Давер і прадастаўленне свабоды
Бацькі некалькі пераацэньваюць самастойнасць і адказнасць дзіцяці, а таксама яго "устойлівасць да модных спакусаў". Пры гэтым яны схільныя гуляць ролю хутчэй сяброў, чым бацькоў, што пазбаўляе дзіця пачуцця абароненасці і наяўнасці моцнага любячага дарослага "за спіной". Падлеткі ў такіх сем'ях карыстаюцца дастатковай свабодай у планаванні свайго часу і часта праводзяць яго па-за сям'ёй. Пры гэтым цёплая эмацыйная атмасфера ў сям'і і адсутнасць строгіх забаронаў на эксперыменты спрыяе таму, што маладыя людзі не маюць таямніц ад бацькоў і не схільныя да рэакцый пратэсту, якія прыводзяць да ўжывання забароненых рэчываў.
Ігнараванне небяспекі і перакладанне адказнасці
Гэтай стратэгіі, як правіла, прытрымліваюцца эмацыйна раз'яднаныя і ўнутрана праблемныя сем'і, дзе бацькі часцей за ўсё маюць малыя ўяўленні аб рэальных перажываннях і пачуццях сваіх дзяцей. У такіх сем'ях існуе меркаванне, што праблемай прафілактыкі нарказалежнасці "павінны займацца спецыялісты", гэта значыць педагогі, псіхолагі і лекары. За сабой жа бацькі пакідаюць толькі функцыю кантролю занятасці і асяроддзя падлетка.
Гіперапека і кантроль
Самы распаўсюджаны падман ў сем'ях такога тыпу заключаецца ў тым, што бацькі абсалютна ўпэўненыя: развіццё і дасягненні дзіцяці з'яўляюцца выключна вынікам іх выхаваўчых намаганняў. Часцей за ўсё такая пазіцыя прыводзіць да таго, што дзіцяці цалкам адмоўлена ў праве на самавызначэнне. Звычайна такія сем'і бываюць дастаткова закрытымі і патрабуюць ад дзіцяці прыхільнасці сямейным асновам і адмовы ад паўнавартаснага жыцця па-за сям'ёй. Усё гэта суправаджаецца татальным кантролем "на карысць дзіцяці" і дакучлівай апекай. Менавіта ў такіх сем'ях падлеткі часта дэманструюць пратэстныя рэакцыі, сыходзячы ў дваровыя кампаніі і імкнучыся ва ўсім супярэчыць бацькоўскім забаронам. У псіхалагічнай кансультацыі менавіта такія маладыя людзі "па сакрэце" паведамляюць псіхолага, што ні ў якім разе не хочуць быць такімі, "як тата і мама". А гэта, у сваю чаргу, вядзе да пошуку ўзору паводзін на баку. На жаль, іх бацькі пра гэта нават не здагадваюцца.
Уцёкі ад праблем і безадказнасць
Тут гаворка ідзе пра пагарду бацькоўскімі абавязкамі. Безумоўна, вельмі цяжка знайсці тонкую грань паміж прадастаўленнем падлетку неабходнай свабоды і кантролем, але, у якасці невялікага суцяшэння, можна сказаць, што ўсім бацькам гэта зрабіць аднолькава складана. Пры гэтым абедзве крайнія пазіцыі з'яўляюцца для дзіцяці роўна траўміруючымі. Бацькоўская бездапаможнасць, а часам і абыякавасць, схаваныя за словамі "хай расце самастойным", "ён павінен стаць мужчынам", "ужо не маленькі", прымушаюць дзіця ў адзіночку выжываць у новым, недзіцячым свеце. Нярэдка менавіта такія дзеці бягуць са свету, які палохае іх, у свсет наркатычных ілюзій і дабрабыту. Акрамя таго, менавіта ў такіх сем'ях дзеці нярэдка сустракаюць бацькоўскі прыклад злоўжывання алкаголем ці іншымі псіхаактыўнымі рэчывамі і ўспрымаюць гэта як норму.
З усяго вышэйсказанага вынікае, што зусім не дастаткова клапаціцца толькі аб наяўнасці ў дзіцяці ведаў пра шкоду наркатычных рэчываў, таму што да дэстрыктыўных паводзін дзіця можа неўсвядомлена падштурхоўваць уся сітуацыя звыклай жыццядзейнасці сям'і. У любым выпадку, нават пры бачным дабрабыце сям'і, кансультацыя са спецыялістам па прафілактыцы хімічнай залежнасці не будзе лішняй.
Па кнізе Наталлі Пан "Падлеткі і наркотыкі"
Падрыхтавала Вольга Парада