Мацюкальнае слова - гэта з'ява старажытная і ўласцівая амаль усім народам.
Прамаўляючы нецэнзурныя словы, чалавек (хай нават мімаволі) кліча дэманскія сілы. Лічылася, што мацюкальным словам абражаецца, па-першае, Маці Божая, па-другое, родная маці чалавека, і, нарэшце, маці-зямля.
Існавала ўяўленне, што мацюкальнае слова караецца стыхійнымі бедствамі, няшчасцямі і хваробамі.
Мы нясем адказнасць за кожнае слова, асабліва за кепскае. Нішто не праходзіць бясследна, і, абражаючы маці іншага чалавека, пасылаючы праклёны самому, мы тым самым наклікаем бяду на сябе. Успомнім словы Іаана Златавуста: "Калі чалавек брыдкае слова выкарыстоўвае, сябе ў той дзень праклёну падвяргае".
Д'ябал, на жаль, не персанаж фільмаў жахаў, а рэальная сіла, якая існуе ў свеце. І чалавек, які ўжывае мацюкальныя, кепскія, чорныя словы, сам адкрывае дзверы сваёй душы гэтай сіле.
Той, хто прывык брыдкасловіць, знаходзіцца ўжо ў залежнасці ад сваёй шкоднай звычкі. Хто думае, што ён незалежны ад сваёй звычкі брыдкасловіць, няхай паспрабуе хоць бы два дні не ўжываць мацюкальныя словы, і зразумее, хто ў доме гаспадар. Кінуць лаяцца не лягчэй, чым кінуць паліць.
Акрамя таго, што мацюкальныя словы духоўна шкодзяць, яна культурна збядняюць чалавека. Калі прыбраць з мовы брыдкамоўцы ўсе мацюкальныя словы, якія часцей за ўсё ўжываюцца для сувязі слоў і не маюць ніякага сэнсу, то мы ўбачым, наколькі бедным будзе яго лексікон. Ужываючы брыдкія словы, чалавек часта падсвядома хоча заглушыць у сабе голас сумлення, сорам, каб далей ужо было лягчэй здзяйсняць ганебныя ўчынкі.
Брыдкае слова апаганьвае чалавека, забівае яго душу. У кампаніі людзей, якія лаюцца мацюкальны словам, узнікае ілжывы сорам сказаць шчырае, добрае слова. Такая кампанія здзекуецца не толькі над словамі "каханне", "прыгажосць", "ласку", "жаль", яна перасякае саму магчымасць адкрытага, чыстага погляду.
Мова, гаворка - гэта нашая зброя, сродак адносін, перакананні, мовай трэба вучыцца валодаць. І рабіць гэта вельмі цяжка, калі гаворка абцяжарана смеццем. Лаянка бывае двух відаў: афектыўная, гэта значыць, у хвіліну гневу, раздражнення, і проста, што называецца, для звязкі слоў. Да апошняй людзі так прывыкаюць, што не могуць без яе абысціся. Нават ад слоў-паразітаў ("так бы мовіць", "карацей", "ну" і г.д.) вельмі цяжка бывае пазбавіцца, тым больш - ад нецэнзурнай лексікі, якой папаўняецца агульная беднасць слоўніка і кругагляду.
Часам мы самі не заўважаем, як у нас вырываецца нецэнзурная лексіка, а потым здзіўляемся, адкуль дзіця прынесла гэтыя словы. Так што падумайце загадзя, што вы будзеце крычаць, калі, напрыклад, трапіце малатком па пальцу, каб не ўзбагаціць слоўнікавы запас дзіцяці новым "брудным" словам.
Чаму дзеці выкарыстоўваюць мацюкальныя словы?
Дзеці, выкарыстоўваючы мацюкальныя словы, абыходзяцца ўсяго толькі дзясяткам слоў, ужываючы іх у анекдотах, у насценным пісьменстве, у гульні. Пры гэтым кожны ўзрост мае свае прычыны і матывацыю для ўжывання гэтых выразаў. Так, дзеці двух - пяці гадоў выкарыстоўваюць жаргон неўсвядомлена, паколькі маўленчае перайманне ўласціва малодшаму ўзросту нароўні з іншымі відамі дзейнасці.
Ва ўзросце пяці - сямі гадоў асноўнай рухаючай сілай з'яўляецца бунт супраць таго "як прынята, як трэба". Пры гэтым мацюкальныя словы дзеці ўжываюць свядома, выдатна ведаючы і разумеючы, што гэтага рабіць нельга.
У перыяд з васьмі да дванаццаці гадоў дзеці разумеюць, дзе можна, а дзе нельга лаяцца. Жаргон выкарыстоўваецца сярод аднагодкаў для самасцвярджэння, з жадання ўліцца ў калектыў і імкнення здавацца дарослымі. Школьнікі, мацюкаючыся, капіююць манеру паводзін старшакласнікаў, такім чынам, далучаючыся да міру дарослых. Так яны адчуваюць сябе больш упэўнена. Некаторыя дарослыя цураюцца тых, хто мацюкаецца, і дзеці, заўважаючы гэта, думаюць што так можна прымусіць сябе паважаць і баяцца.
Да дванаццаці - чатырнаццаці гадоў падлеткі, як правіла, ужываюць жаргон ў асноўным для выхаду эмоцый ці ў анекдотах. Мацюкальнае слова вычэрпвае сябе, бо перастае задавальняць культурныя патрэбы дзіцяці.
Спрадвеку лічылі, што мацюкальнае слова - гэта не абраза, а абарона. Таму падлеткі так моцна лаюцца мацюкальнымі словамі. Для іх свет яшчэ занадта варожы, і яны, як могуць, спрабуюць ад яго абараніцца, а лепшы спосаб абароны, як вядома - напад. За выдасканаленай лаянкай падлеткі спрабуюць схаваць свае слабасці і здавацца больш моцнымі і непрыступнымі.
Што рабіць? Вось некалькі рэкамендацый:
1. Паспрабуйце, каб мацюкальныя словы і жарганізмы наогул не гучалі ў прысутнасці і блізкім атачэнні дзіцяці з самага яго нараджэння.
2. Калі баявое слова ўсё ж такі зляцела з вуснаў дзіцяці, то ў першы раз паспрабуйце зрабіць выгляд, што вы нічога не чулі і паназірайце, як будзе рэагаваць дзіця. Калі дзіця ўжо разумее сэнс сказанага слова, то яно будзе чакаць ад вас нейкай рэакцыі, і, не дачакаўшыся, паўторыць правакацыю ці вырашыць, што слова звычайнае і ў ім няма нічога страшнага, і страціўшы цікавасць, забудзе пра яго. Калі ж дзіця не чакае ад вас ніякай рэакцыі, то, мабыць, слова гэтае яно проста дзесьці "падчапіла", і калі не акцэнтаваць на ім увагу, то слова таксама і адчэпіцца.
3. Калі дзіця сказала нецэнзурнае слова пры старонніх, самае галоўнае - захаваць спакой. Вядома, цяжка стрымацца, не адрэагаваць і не пакараць дзіця, бо вам і сорамна, і крыўдна, і хочацца апраўдацца. Зрабіце выгляд, што нічога страшнага не адбылося, гэта толькі прыкрая выпадковасць, скажыце што-небудзь у родзе "ну так, бывае", усміхніцеся і змяніце тэму размовы. А ўжо потым, калі супакоіцеся, пагаворыце з дзіцём.
4. Калі дзіця само папрасіла вас растлумачыць значэнне слова, паспрабуйце спакойна і даступна расказаць яму, што гэтае слова лаянкавае, значыць тое і тое, і кажуць яго, калі хочуць кагосьці пакрыўдзіць, таму казаць яго нельга.
5. Калі брыдкае слова ўсёж такі з'явілася ў дзіцячай мове, пагаворыце з ім, спытайце яго, што значаць гэтыя словы, хай раскажа вам ці намалюе, растлумачыць значэнне. Магчыма, малы і сам не ведае, што гаворыць. Тут можна пайсці на хітрасць і паспрабаваць пераўтварыць нецэнзурнае слова да блізкага па гучанні і значэнні звычайнага словы, як бы папраўляючы дзіця. Калі такой магчымасці няма, то растлумачце дзіцяці, што яны значаць і скажыце, што словы гэтыя вельмі крыўдныя і казаць іх нельга.
6. Калі дзіця крычыць, злуецца і праяўляе агрэсію, бацькі павінны паказаць дзіцяці, што яны разумеюць і прымаюць яго пачуцці, як бы кажучы "Я ведаю, цяпер цябе нешта раззлавала, і табе гэта непрыемна і хочацца лаяцца". Нельга проста забараніць выказваць свой гнеў. Неабходна навучыць дзіця, як рэагаваць на раздражняльнікі, як праяўляць негатыўныя эмоцыі без мацюкоў і грубых слоў.
7. Калі жарганізмы ўжо замацаваліся ў мове дзіцяці, то можна даць яму пачытаць слоўнік ненарматыўнай лексікі ці нешта падобнае. Бо калі чагосьці шмат, яно даступна і не караецца, то хутка надакучае.
8. Калі дзіця навучылі мацюкам больш асвечаныя аднагодкі, устрымайцеся ад абразы, як у адрас дзіцяці, так і яго сяброў. Гэта толькі пагоршыць супрацьстаянне. Лепш тактоўна і пераканаўча растлумачыць дзіцяці, што мацюкальныя словы - гэта не толькі непрыстойна, але і непрыгожа і па-дзіцячы.
Калі дзіця матывуе ўжыванне такіх слоў тым, што "усе астатнія таксама лаюцца", паспрабуйце растлумачыць яму, што нецэнзурная лексіка - гэта такая ж залежнасць як курэнне і алкаголь, і як нікацін разбурае лёгкія, так і брыдкае слова збядняе слоўнікавы запас і аднаўленне будзе складаным і пакутлівым. Што мацюкальнае слова гэта зусім не паказчык даросласці, а звычайная згубная звычка.
Складаней, калі дзіця раўняецца на "зорнага куміра".
Жаданне мацюкацца знікае само, калі дзіця сустракае больш культурны і не менш аўтарытэтны ўзор для пераймання.
9. Нарэшце, калі ж дзіця не прымае тлумачэнняў, працягвае ўжываць мацюкальныя словы і робіць гэта міжвольна, то лепш звярнуцца да спецыяліста (напрыклад, нейрапсіхалогія).
Чаго рабіць нельга?
Нельга забараняць дзіцяці лаяцца мацюкамі як раз тымі самымі словамі, якія вы яму забараняеце. Будзьце паслядоўныя. Калі вы кажаце дзіцяці што нельга мацюкацца, то гэта значыць, што ўсім нельга, а не толькі яму. Інакш прыйдзецца яшчэ і адказаць на пытанне "чаму табе можна, а мне нельга" і г.д. Ні ў якім разе нельга сароміць дзіця, тым больш на людзях. Гэта можа нанесці яму цяжкую псіхалагічную траўму.
Не трэба абагульняць. Калі ўжо вы так хочаце адчытаць дзіця, то рабіце гэта за нешта канкрэтнае. Нельга проста забараніць мацюкацца нічога не тлумачачы. Забарона толькі спараджае рэакцыю ў адказ і не прыводзіць да станоўчага выніку.
Падрыхтавала Вольга Парада
Паводле Паўла Гумерава "Малая царква", www.child-psy.ry