Skip to main content

Пра ролю бацькі ў выхаванні дачкі. Частка ІI (пра скромнасць)

father 656734 1280Мы прызвычаіліся асацыяваць скромнасць са слабасцю. І не хочам, каб нашыя дачкі былі слабымі. Але скромнасць азначае здольнасць правільна ацэньваць сябе, бачыць сябе такімі, якія мы насамрэч. Яна таксама азначае прызнанне каштоўнасці кожнага чалавека.

* * *

Навучыць дзяўчынку скромнасці няпроста. Калі вы хочаце, каб ваша дачка чытала, вы павінны чытаць самі. Каб яна была спартовым дзіцем, выходзьце кожную раніцу на прабежку. Той жа прынцып працуе і для скромнасці: калі вы скромныя і г. д.

* * *

Адваротным бокам медалі з'яўляецца эгацэнтрызм. Калі ўся дзейнасць сям'і канцэнтруецца выключна на тым, што, на нашу думку, хочацца ці патрэбна дзецям, каб яны адчувалі сябе шчаслівымі, мы падштурхоўваем іх да эгацэнтрызму.

* * *

Бог надзяліў вашу дачку ўнікальнымі талентамі. Скромнасць вучыць яе таму, што яе таленты з'яўляюцца "дарамі", за якія яна павінна быць удзячнай.

* * *

Патуранне сваім слабасцям і жаданням не патрабуе праявы сілы характару.

* * *

Вы павінны навучыць сваю дачку чакаць.

* * *

СМІ часта прадстаўляюць рэлігію як нешта старамоднае і нават псіхалагічна небяспечнае для дзяцей. Статыстыка, аднак, кажа адваротнае. Даследаванні з зайздроснай сталасцю даказваюць, што вера ў Бога, удзел у набажэнствах, інтэграцыя ў царкоўнае жыццё:

• адцягваюць дзяцей ад наркотыкаў;

• ахоўваюць ад ранняга палавога жыцця;

• перасцерагаюць ад курэння;

• даюць маральныя арыенціры;

• забяспечваюць адчуванне духоўнай і псіхалагічнай бяспекі;

• спрыяюць развіццю больш цвярозых поглядаў на жыццё ў перыяд палавога паспявання;

• выразна пазначаюць межы дазволенага;

• спрыяюць развіццю больш пазітыўнага стаўлення да жыцця;

• дапамагаюць справіцца з праблемамі і бязладзіцай;

• дазваляюць больш адэкватна ўспрымаць сваю знешнасць;

• робяць дзяўчынак больш паслухмянымі;

• вучаць кантраляваць свае эмоцыі і настроі;

• спрыяюць павышэнню паспяховасці;

• скарачаюць колькасць дэпрэсіўных сімптомаў;

• пазітыўна ўплываюць на працэс адаптацыі ў свеце дарослых.

З кнігі Мэг Мікер "Бацька і дачка"

Падрыхтавала Вольга Парада

Рэдагавана: 23 Лютага 2017