Пастулаты для жанчын, ажыццяўленне якіх напэўна дапаможа мужчынам
1. Паважайце саміх сябе. Тады мужчыны будуць вас паважаць.
2. Патрабуйце ад мужчын адпаведнага стаўлення да вас у паўсядзённым жыцці.
3. Прад'яўляйце да прадстаўнікоў мужчынскага полу высокія патрабаванні.
4. Абапірайцеся на сваіх хлопцаў, жаніхоў, мужоў.
5. Дазвольце мужчынам браць на сябе цяжар пераадолення цяжкасцяў.
6. Клапаціцеся пра тое, каб вашыя мужы былі ўсё больш адказнымі.
7. Чакайце ад мужчын мудрасці. Хваліце, ацэньвайце і мабілізуйце іх, каб яны станавіліся ўсё больш мудрымі.
8. Дапамажыце сваім мужам заваёўваць аўтарытэт у вачах дзяцей.
9. Давярайце ўладу мужу і сачыце за тым, каб ён не злоўжываў ёю.
10. Не імкніцеся заўсёды выігрываць у сільнага полу, атрымліваць над ім верх.
11. Зрабіце так, каб вашыя мужы сталі ў сям'і праваднікамі ў веры.
12. Маліцеся нястомна за мужоў, жаніхоў, нават тых, якіх вы яшчэ не ведаеце.
Я. Пулікоўскі "Кракадзіл для маёй каханай"
Падрыхтавала Вольга Парада