Разважанні св. Яна Паўла IΙ - вялікага абаронцы сям’і - на тэму выхавання дзяцей.
Дзецям патрэбна прысутнасць і апека бацькоў, якія выконваюць свае выхаваўчыя задачы перш за ўсё праз уплыу, які яны аказваюць на дзяцей сваімі ўласнымі ўчынкамі. Якасць сувязі, што існуе паміж сужанцамі, глыбока ўплывае на псіхіку дзіцяці і ў значнай ступені фарміруе адносіны, якія дзіця будуе з асяроддзем, у тым ліку і тыя, што будзе будаваць на працягу ўсяго свайго жыцця.
Дарастаць да свабоды – вось чаму мы павінны сёння навычуцца. Сем’і – нібы школка, у якой узрастаюць саджанцы новых пакаленняу. У сем’ях фарміруецца будучыня народа.
Калі сужанцы клапоцяцца пра тое, каб быць дарам адзін для аднаго, яны такім чынам фарміруюць у сабе правільныя бацькоўскія ўстаноукі. У выхаванні дзіцяці важна не толькі тое, каб бацькі прысвячалі сябе яму. Важна, каб яны прысвячалі сябе мудра, і такім чынам выхоўвалі ў ім уменне любіць па-сапраўднаму. Гэтае ўменне выхоўваецца таксама праз патрабаванні, але толькі з любоўю. Можна патрабаваць, патрабуючы адначасова ад сябе. Таму таксама дзеля дабра будучага пакалення важна, каб сужанцы ўмацоўвалі, удасканальвалі, паглыблялі сваю ўзаемную любоў. Тады і іх дзеці змогуць заснаваць калісьці сапраўдныя хрысціянскія сем’і і навучацца любіць сваіх бацькоў.
Хіба дзеці не падвяргаюць бацькоў своеасабліваму экзамену? Яны робяць гэта не толькі з дапамогай шматлікіх пытанняў, але і выразам твару, калі часам смяюцца, а часам – сумуюць. Ва ўвесь стыль іх жыцця, часам нават у іх дзіцячыя капрызы нібы ўпісаны пытанні, якія яны выказваюць самымі рознымі способамі, якія мы маглі б прачытаць, напрыклад, так: “Мама, тата, ці любіце вы мяне? Ці сапраўды я з’яўляюся дарам для вас? Ці прымаеце вы мяне такім, які я ёсць? Ці заўседы клапоціцеся пра маё сапраўднае дабро?”. Гэтыя пытанні яны задаюць, можа, больш вачыма, чым словамі, але адкрываюць бацькам іх вялікую адказнасць і з’яўляюцца для іх нібы рэхам Божага голасу.
Паводле кнігі “Не бойцеся любові. Думкі святога Яна Паўла IΙ пра сям’ю”
Падрыхтавала Вольга Парада