У гэтым артыкуле я звярнуў увагу на тое, што нашыя вусны, як дзікая жывёла: нам трэба ўтаймоўваць іх, прыручаць і трэніраваць. Што ж датычыцца нашых дзяцей, то нашыя словы могуць ім моцна нашкодзіць, калі мы не будзем сачыць за тым, што гаворым. Ніколі недаацэньвайце разбуральную сілу некалькіх неабдуманых слоў. Такім чынам, прапаную дзевяць фразаў, якія вы ніколі не павінны гаварыць сваім дзецям.
1. «Чаму ты не можаш быць, як ...... ..?»
Параўнанне мае шкоднае дзеянне і не нясе нічога станоўчага. Параўнанне дзіцяці з іншымі братамі, сёстрамі або сябрамі, толькі дае яму адчуванне, што ён недастаткова добры і не адпавядае камусьці. Варта ставіцца да дзіцяці, як да індывідуальнай асобы. Ніколі не гаварыце: "Чаму ты не можаш вучыцца так жа добра, як твая сястра?», Гаварыце лепш: «Што я магу зрабіць, каб дапамагчы табе лепш вучыцца ў школе?» Нашыя дзеці ўнікальныя, і трэба ставіцца да іх адпаведна.
2. «У мяне няма цяпер часу»
Аднойчы ў суботу раніцай, калі мой сын Маркі быў яшчэ маленькім хлопчыкам, ён паказаў мне мяч і пальчатку і сказаў: "Тата, давай згуляем у бейсбол». Вядома, я ж кампанейскі і любячы бацька і сказаў: «Канешне, сынок». Да? Не. Я адказаў, што ў мяне няма часу, я рамантую туалет, дай мне пару хвілін. Тыя хвіліны перацяклі ў гадзіны, і пасля я забыў пагуляць з сынам у мяч. Калі мы кажам, у мяне няма часу, тым самым мы кажам, я раблю нешта больш важнае, чым тое, пра што ты просіш. Або, я лепш займуся чымсьці іншым. Ці ёсць для нас нешта больш важнае, чым час, які мы праводзім з дзецьмі і з сям'ёй?
3. «Не думаю, што ты з гэтым справішся»
Такую фразу дзіця ўспрымае як словы: «Я не веру ў цябе». Усведамленне таго, што ў дзіця вераць, дае яму сілу, смеласць, матывацыю, стойкасць і многае іншае. Пазбаўцеся гэтых слоў, інакш вы зробіце вялікую шкоду. Калі вам захочацца сказаць нешта падобнае, лепш скажыце: «У цябе на шляху перашкода, але я тут каб падтрымаць цябе і гатовы дапамагчы табе зрабіць усё магчымае». Не трэба сеяць у іх ілжывыя надзеі або ім льсціць, але падбадзёрваць іх у дасягненні іх мэтаў.
4. «Ты поўнае расчараванне»
Вашы дзеці могуць трапляць у непрыемнасці, так і бывае. Мы ўсе такія. Але калі вы хочаце, каб вашыя дзеці выцягнулі ўрокі са сваіх памылак, абсудзіце з імі іх няўдачы і шляхі выхаду з іх. Ярмо няўдачніка - гэта вельмі цяжкая ноша, якую многія дзеці не пацягнуць. Паспрабуйце казаць: «Ты прыняў няправільнае рашэнне, гэта засмучае, але я люблю цябе, нягледзячы ні на што». Вашае дзіця не мае нічога агульнага з непрыемнасцямі, у якія ён патрапіў.
5. «Не будзь шматай»
Такое ніколі нельга казаць хлопчыку ці дзяўчынцы. Аднак для хлопчыка асабліва важна пазбягаць слоў: «Ты не мужчына», гэта можа стаць ударам у самае сэрца. Нельга казаць: «Ты вядзеш сябе, як дзяўчынка», гэта таксама толькі нашкодзіць.
6. Не гаварыце дзіцяці абразлівых слоў
Казаць дзіцяці, што "ты дурны" - азначае, што вы закладваеце ў яго інфармацыю, ад якой потым цяжка пазбавіцца. Такім чынам матываваць дзіця не ўдасца.
7. «Ты можаш што-небудзь зрабіць добра ці правільна?»
Калі бацька кажа такое дзіцяці ў разгар сваркі, гэта не толькі азначае, што ён віноўнік сваркі, гэтым вы абвінавачваеце яго ва ўсім. Вельмі небяспечна выкарыстоўваць такія абагульняючыя словы як: заўсёды, ніколі, усё і нічога.
8. «Завядзі сабе нармальных сяброў»
Можа, ваша дачка ці сын спрабавалі сабраць вакол сябе выдатную кампанію, але змаглі пасябраваць толькі з няўдачнікамі. Можа быць, яны расчараваныя з гэтай прычыны і не жадаюць, каб нехта яшчэ сыпаў соль на рану. Замест гэтага, пахваліце яго, бо ён зрабіў што мог, каб мець сяброў.
9. «Ты атрымаў 7-ку, а 10-ку не мог?»
Калі гаворыцца нешта падобнае, вось як успрымае гэта дзіця: «Мая мама ніколі не будзе мной задаволеная». Вы павінны хваліць дзіця за яго старанні. Калі дзіця не прыкладае намаганняў, тады мы павінны пастарацца, каб у наступны раз ён зрабіў як мага лепш.
Аўтар Марк Мэррылл