З кожным днём усё больш сем'яў адкрываюць тое, наколькі важным з’яўляецца Інтэрнэт. За невялікую плату карыстальнікі кампутараў могуць даведацца аб выніках спартыўных спаборніцтваў, навінах апошняй гадзіны, атрымаць падрабязную інфармацыю аб падарожжах, біржавых расцэнках, выставах, а таксама атрымаць доступ да шматлікіх гульняў і іншых формаў забавы. Сёння Інтэрнэт стаў бясцэнным адукацыйным сродкам.
Школы, бібліятэкі і разнастайныя арганізацыі, а таксама бізнэс і прамысловасць шырока выкарыстоўваюць Інтэрнэт. На жаль, за такую тэхналогію мы плацім высокую цану: аказваецца, найбольшая наведвальнасць у Інтэрнэце - на сайтах парнаграфічнага зместу, а таксама на тых, якія прапагандуюць насілле або проста з'яўляюцца чарговай платформай працы для шматлікіх махляроў.
Карыстанне Інтэрнэтам можна параўнаць з прагулкай па цікаваму парку, падчас якой прыходзіцца абмінаць звалку , поўную таксічных адходаў.
Дзеці і Інтэрнэт
Большасць бацькоў баяцца за сваіх дзяцей па прычыне лёгкага доступу да парнаграфічных Інтэрнэт-старонак, а таксама да іншай шкоднай інфармацыі. Дапытліваму дзіцяці досыць зрабіць некалькі пстрычак мышкай, каб знайсці інфармацыю пра сэкс, прычым часта яна размешчана па адрасах, якія на першы погляд здаюцца “нявіннымі” і нават карыснымі.
Касцёл і Інтэрнэт
Рэлігія можа атрымаць вялікую карысць з правільнага карыстання Інтэрнэтам. Спецыяльныя сэрвісы ўтрымліваюць, напрыклад, інфармацыю пра тое, як турысты могуць адшукаць касцёл, дзе і калі служаць св. Імшу. Але, на жаль, кібернэтычная прастора засмечана і вялікай колькасцю ілжывай інфармацыі аб Касцёле. САМ факт знаходжання ІНФАРМАЦЫІ НА СТАРОНЦЫ «WWW» не з'яўляецца гарантыяй таго, што яна праўдзівая. «Карыстальнік павінен быць пільным» - у дадзеным выпадку гэты заклік падыходзіць як нельга дарэчы.
Уплыў бацькоў на тое, як іх дзеці выкарыстоўваюць кампутар, будзе натуральным, калі яны будуць праяўляць цікавасць да заняткаў свайго дзіцяці.
Зыходным пунктам у бяспечным карыстанні Інтэрнэтам з'яўляецца вызначэнне правілаў сумеснага жыцця, якія будуць распаўсюджвацца таксама на Інтэрнэт. Калі дзецям забаронена размаўляць з незнаёмымі людзьмі, то гэтае ж правіла павінна распаўсюджвацца і на Інтэрнэт. Калі мы пытаемся ў дзяцей, куды яны ідуць, неабходна таксама цікавіцца, дзе яны бываюць у Інтэрнэце і з кім там кантактуюць. Калі мы слухаем апавяданні дзяцей пра іх знаёмых, то варта прыслухоўвацца і да таго, што яны кажуць пра свае знаходкі ў Інтэрнэце.
Самае галоўнае - размаўляйце са сваімі дзецьмі. Найлепшай гарантыяй з'яўляюцца добрыя адносіны і здаровае хрысціянскае сямейнае жыццё, калі члены сям'і размаўляюць адзін з адным і моляцца разам.
Рэкамендацыі для бацькоў
- Выберыце праграмнае забеспячэнне, якое змяшчае функцыі, якія даюць бацькам магчымасць кантролю.
- Некаторыя з пастаўшчыкоў Інтэрнэт-паслуг прапануюць магчымасць запамінання адрасоў, якія наведваюць дзеці. Скарыстайцеся гэтым.
- Усталюйце спецыяльныя фільтры (напрыклад, «CyberPatrol», «Ciber¬Sitter», «Net Nanny», «Surfwatch», «X-Stop» або «Rated-PG»).
- Кампутар з доступам у Інтэрнэт размясціце на бачным і агульнадаступным месцы ў вашым доме (не варта размяшчаць яго ў спальні або дзіцячым пакоі).
- Праводзьце час за кампутарам разам з дзіцём.
- Падахвочвайце сваіх дзяцей абмяркоўваць з вамі інфармацыю, якую яны знаходзяць у Інтэрнэце.
- Навучыце дзяцей адказна ставіцца да выкарыстання электроннай поштай (е-mail).
- Падахвочвайце дзяцей звяртацца да вас з усімі сумненнямі , якія ў іх узнікаюць, і хваліце, калі яны прыходзяць да вас са сваімі праблемамі.
- Перасцерагайце дзяцей ад размяшчэння ў Інтэрнэце сваіх персанальных дадзеных, напрыклад, прозвішча, адрасу, нумару тэлефона, а таксама ад высылкі фатаграфій або запаўнення анкет без вашага дазволу.
- Парайце сваім дзецям не адказваць ні на якія агрэсіўныя або двухсэнсоўныя прапановы, а таксама на тое, што прымушае іх адчуваць сябе няёмка.
- Не дазваляйце дзецям сустракацца з людзьмі, з якімі яны пазнаёміліся праз Інтэрнэт.
- Калі дзеці прыйдуць да вас з нейкай негатыўнай інфармацыяй, сачыце за сваёй рэакцыяй, бо дзеці могуць спалохацца і наступным разам да Вас не звернуцца.
- Ігнаруйце скрытыя спасылкі (графічныя знакі на вэб-сайтах, банэрную рэкламу), якія здаюцца “бяскрыўднымі”, бо яны могуць быць старонкамі з порна- і іншай шкоднай інфармацыяй.
- Нагадвайце дзецям пра тое, што гэтыя правілы маюць сілу таксама ў выпадках карыстання кампутарам па-за домам, напрыклад, у бібліятэцы.
Са спецыяльнага дакументу амерыканскіх біскупаў "Твая сям'я і кібернэтычная прастора"
Падрыхтавала Вольга Парада